Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

12 жніўня 2022 г. Беларуская рэспубліканская навукова-метадычн | Министерство культуры Республики Беларусь

12 жніўня 2022 г. Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка- культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры адзінагалосна падтрымала прапанову аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці традыцыі вырабу прыпяцкага чоўна ў в.Перароў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.

Прапанову прадставіў Бяспалы Андрэй Аляксандравіч, начальнік навуковага аддзела дзяржаўнай установы “Нацыянальны парк “Прыпяцкі”.

Элемент адносіцца да мужчынскіх рамёстваў дрэваапрацоўкі і ў першую чаргу даўбёжнага рамяства. Човен ўпамінаецца ў «Рускай праўдзе» ў 1054 г., а таксама іншых пісьмовых крыніцах IX – XI стст. Тэхналогіі вырабу чоўна перадаваліся раней з пакалення ў пакаленне ў сям’і і вясковай супольнасці. Кожны паляшук умеў працаваць з дрэвам і валодаў некалькімі рамёствамі па яго апрацоўцы. Супольнасць вёскі Перароў лічыць чоўнадаўбленне часткай сваёй​ культурнай спадчыны, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне і з’яўляецца фактарам фарміравання лакальнай ідэнтычнасці гэтай супольнасці: яны яшчэ памятаюць са слоў старэйшага пакалення, што човен быў неабходным водным транспартам у кожнай сям’і, бо вёска знаходзіцца на беразе Прыпяці і штогод падчас веснавых разліваў “плавала”, пакуль не пабудавалі дамбу.

Аднаўленне традыцыі звязаны з ініцыятывай Нацыянальнага парка «Прыпяцкі», дзе выкарыстоўваюцца гэтыя чаўны ў спаборніцтвах падчас фестывалю этнакультурных традыцый «Кліч Палесся».

Элемент стане 164-й нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю ў Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.