Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

​​Студэнт Раман Карпук быў асуджаны на тры гады калоніі за ліс | МЕНСКРАЗАМ!

​​Студэнт Раман Карпук быў асуджаны на тры гады калоніі за лісты чальцам выбарчых камісій, дзе хлопец заклікаў сумленна падлічваць галасы. "Суд" вырашыў, што Раман такім чынам "перашкодзіў ажыццяўленню выбарчых правоў". Хутка за тое ж самае пачнуць судзіць Міхаіла Хаміцэвіча, Мікалая Карабко, Вячаслава Дашкевіча і Таццяну Заяц.

Здаецца, пад "выбарчымі правамі" пацукі разумеюць сваё пацучынае права фальсіфікаваць галасаванне. А сама думка, што галасы трэба падлічваць сумленна, можа абразіць фальсіфікатараў.

Ну што ж. Гэтыя "суды" нагадваюць нам аб адным: імёны і адрасы чальцоў камісій ёсць у вольным доступе . Так што, калі пачнем разбірацца з тымі, хто сапраўды перашкаджаў ажыццяўленню выбарчых правоў беларусаў, то і шукаць іх не трэба будзе. Чакайце, таварышы фальсіфікатары, і не трэба спадзявацца, што мы пра вас забудзем. Лісты ад грамадзян не спадабаліся - будуць вам лісты з пракуратуры!

Свабоду Раману Карпуку!
Свабоду Міхаілу Хаміцэвічу!
Свабоду Мікалаю Карабко!
Свабоду Вячаславу Дашкевічу!
Свабоду Таццяне Заяц!

Жыве Беларусь!