Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Палітзняволенага расейца Ягора Дуднікава перавялі ў магілёўску | MAYDAY

Палітзняволенага расейца Ягора Дуднікава перавялі ў магілёўскую турму

Маці 21-гадовага палітвязня Ягора Дуднікава паведаміла, што яго перавезлі ў магілёўскую турму №4.

Днямі абарона Дуднікава накіравала апеляцыю ў Вярхоўны суд Беларусі на прысуд Мінгарсуда.

Нагадаем, Дуднікава затрымалі 4 траўня ў Мінску, моцна збілі і катавалі, пра што ён сам распавёў. Асудзілі Ягора па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — ч. 3 арт. 130 (распальванне варожасці) і ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі). 27 снежня суддзя Сяргей Хрыпач прысудзіў хлопцу 11 гадоў калоніі.

Падтрымайце Ягора: Турма №4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Ягору Аляксандравічу Дуднікаву