Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

На Мікіту Емяльянава ўзбудзілі новую справу за злоснае непадпа | MAYDAY

На Мікіту Емяльянава ўзбудзілі новую справу за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі турмы

Стала вядома, што Магілёўскі міжраённы аддзел следчага камітэту ўзбудзіў у адносінах да палітвязня Мікіты Емяльянава крымінальную справу па ч. 2 арт. 411 КК. Цяпер яму пагражае да двух гадоў зняволення.

Супрацоўнікі турмы склалі на палітвязня больш за 60 рапартаў за парушэнні рэжыму ўтрымання. Але сам Мікіта раней тлумачыў, што рэжым парушаў на знак пратэсту пастаяннага парушэння яго правоў адміністрацыяй турмы.

Таксама вядома, што 17 снежня Мікіту не выпусцілі са штрафнога ізалятара: у гэты дзень сканчаліся 30 сутак яго утрымання там за накладзеныя тройчы запар спагнанні. Хлопца пакаралі яшчэ трыма суткамі ШІЗА за міжкамерную сувязь.

Падрабязнасці (з Беларусі – праз VPN) bit.ly/3F9Vqri

Падтрымаць палітвязня:
- Турма №4, 212011, Магілёў, Крупскай, 99А, Емяльянаву Мікіту Уладзіміравічу
Напісаць анлайн bit.ly/3jwJMLn

Арсенал борьбы с заключенными: ШИЗО, ПКТ, осуждение по 411 статье