Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Стань на абарону праваабаронцаў! Падпішы петыцыю за вызваленне | MAYDAY

Стань на абарону праваабаронцаў! Падпішы петыцыю за вызваленне “вясноўцаў”

Праваабарончы цэнтр “Вясна” ў гэтым годзе адсвяткаваў 25-годдзе сваёй дзейнасці ў Беларусі. І за сваю мірную праваабарончую дзейнасць цяпер за кратамі знаходзяцца сем “вясноўцаў”:

Марфа Рабкова
Андрэй Чапюк
Алесь Бяляцкі
Уладзімір Лабковіч
Валянцін Стэфановіч
Леанід Судаленка
Таццяна Ласіца

Мы запусцілі міжнародную кампанію ў падтрымку зняволеных сябраў “Вясны” – #FreeViasna, у межах якой заклікаем далучацца да акцый салідарнасці, пісаць лісты падтрымкі. А сёння прапануем падпісаць петыцыю за іх неадкладнае і безумоўнае вызваленне!

Мы разумеем, што зараз ў Беларусі пануе беззаконне, а ўлады паўсюль парушаюць правы чалавека, але мы ўпэўнены, што гэта скончыцца. Колькасць сабраных подпісаў пад петыцыяй адлюструе нашу нязгоду з дзеяннямі рэжыма, згуртаванасць і салідарнасць у барацьбе за справядлівасць.

ПАДПІСАЦЬ ПЕТЫЦЫЮ