Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Уладзімір Пракоаф'евіч Някляеў нарадзіўся 9 ліпеня 1946 у мяст | Игорь Макар | Официальный канал

Уладзімір Пракоаф'евіч Някляеў нарадзіўся 9 ліпеня 1946 у мястэчку Смаргонь, Гродзенскай вобласці. Беларускі паэт, празаік і грамадска-палітычны дзеяч, лаўрэат шэрагу прафесійных і дзяржаўных узнагарод за літаратурную дзейнасць.

У школьныя гады захапляўся музыкай (цымбалы і кантрабас). Атрымаў адукацыю ў Мінскім тэхнікуме сувязі.У канцы 60-х паступіў на філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. І практычна адначасова атрымліваў адукацыю ў Літаратурным інстытуце ў Маскве на аддзяленні паэзіі.

З 1972 года пачаў журналісцкую і рэдактарскую кар'еру. Менавіта пяро стала асноўным інструментам супраціву Уладзіміра Някляева.
Стварэнне часопіса "Крыніца" стала важным этапам у жыцці і журналісцкай дзейнасці Някляева. Тагачасная рэдакцыя ўвабрала ў сябе лепшых беларускіх паэтаў, празаікаў, філосафаў і культаролагаў. Аднак, у 1999 годзе Уладзіміру Някляеву давялося пакінуць пасаду галоўнага рэдактара (быў зняты з пасады) з-за канфлікту з уладамі і прыходам да ўлады Лукашэнкі.

Па палітычных матывах з чэрвеня 1999 году жыў у Польшчы, потым у Хельсінкі, маючы статус ганаровага госця горада, як і Васіль Быкаў. Напісаў у гэты перыяд кнігу вершаў і паэм «Так», раман «Лабух», аповесці і апавяданні, якія склалі кнігу «Цэнтр Еўропы», драму «Армагедон».
У 2004 годзе вярнуўся ў Мінск і працягнуў сваю літаратурную і грамадскую дзейнасць.

Варта адзначыць яго кнігі і зборнікі: "Адкрыццё"," Вынаходцы вятроў",паэму "Дарога дарог". У 2008 годзе свет убачыла аўдыёкніга вершаў Уладзіміра Някляева ў выкананні аўтара. 22 снежня 2011 года Някляеў прэзентаваў новую кнігу вершаў "Лісты да Волі", напісаных у перыяд зняволення ў СІЗА КДБ Рэспублікі Беларусь. У 2015 годзе выйшла кніга вершаў "Беларусь".

У лютым 2010 года Някляеў стаў ініцыятарам і кіраўніком грамадскай кампаніі "Гавары праўду". З 18 па 21 мая быў затрыманы праваахоўнымі органамі разам з яшчэ двума дзясяткамі актывістаў. Прымаў актыўны ўдзел у выбарах на пасаду прэзідэнта ў снежні 2010 года. Атрымаў 1,78% галасоў паводле афіцыйных дадзеных, але сам і яго каманда лічаць вынікі выбараў сфальсіфікаванымі.
19 снежня ўвечары ў дзень выбараў незадоўга да пачатку апазіцыйнага мітынгу на Кастрычніцкай плошчы ў Менску быў збіты супрацоўнікамі міліцэйскага спецпадраздзялення, калі ён разам з калонай аднадумцаў ішоў да месца "несанкцыянаванага" мітынгу. і быў дастаўлены ў бальніцу ў цяжкім стане. У ноч з 19 на 20 снежня супрацоўнікі міліцыі павезлі Някляева з лякарні. Угазете "Беларусь сегодня" Някляева назвалі "былым алкаголікам" і абвінацілі і ў супрацоўніцтве з "замежнай выведкай".

Пасля арышту Някляеў быў змешчаны ў СІЗА КДБ. 29 снежня 2010 года, яму было прад'яўлена абвінавачанне па арт. 293 КК Рэспублікі Беларусь «Масавыя беспарадкі». Пакаранне па гэтым артыкуле можа складаць ад 5 да 15 гадоў пазбаўлення волі. 29 студзеня Някляеў быў выпушчаны са следчага ізалятара і змешчаны пад хатні арышт пад аховай двух супрацоўнікаў КДБ, на гэты крок беларускія ўлады пайшлі пад пагрозай ўвядзення супраць краіны эканамічных санкцый з боку Еўрасаюза і ЗША. 30 сакавіка абвінавачванне было перакваліфікавана на артыкул 342 КК "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх". Пакаранне па гэтым артыкуле прадугледжвае пакаранне ад штрафу да пазбаўлення волі на 3 гады. Суд прысудзіў 20 траўня 2011 года Някляева да 2 гадоў зняволення з адтэрміноўкай прысуду на 2 гады.
Пасля вызвалення з-за кратаў Някляеў працягваў грамадска-палітычную дзейнасць у рамках кампаніі "Гавары праўду". 8 красавіка 2015 года заявіў аб выхадзе з апазіцыйных структур.

Уладзімір Някляеў шчасліва жанаты на Вользе, якая маладзейшы за яго на 30 гадоў. Працягвае сваю творчую дзейнасць.Сёлета паэт адзначыў свой 75-гадовы юбілей. Ён зрабіў падарунак сам сабе дапісаўшы раман "Эн Бэн Гінам".

Працягвайце сачыць за публікацыямі на канале.

З павагай, Ігар Макар.