Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Добры дзень, беларусы. Сёння з вамі абмяркуем такую праблему, | Игорь Макар | Официальный канал

Добры дзень, беларусы.
Сёння з вамі абмяркуем такую праблему, як нашы дзеці і іх адукацыя ў сучаснай Беларусі.

Міністэрства адукацыі зноў шукае шляхі для выратавання ўсёй сістэмы. З новага навучальнага года ў беларускіх школах уводзіцца стаўка кіраўніка ваенна-патрыятычнага выхавання. Часцяком гэта адбываецца за кошт скарачэння стаўкі педагога-псіхолага. У малалікіх школах часам функцыі сацыяльнага педагога і педагога-псіхолага сумяшчае адзін і той жа настаўнік. Зараз жа, душы нашых дзяцей хочуць перакручваць.

Гэта значыць, прыйдзе дзядзька ў кіцелі і будзе тлумачыць дзецям як збіраць і разбіраць аўтаматы, хадзіць строем, вучыць абараняць Радзіму і самае галоўнае - не мысліць!

Не мысліць, для таго, каб у будучыні дзецьмі было прасцей за ўсё кіраваць. Не дапускаць "незадаволенасць у масах".

Акрамя гэтага, у 5-6-х класах з'явіцца факультатыў " Асновы духоўна-маральнага выхавання і патрыятызму».

Праваслаўная царква паўдзельнічала ў складанні падручніка.
Фарміраванні духоўна-маральных каштоўнасцей гэта важны і складаны працэс для сістэмы. Бо трэба здолець вырасціць "рабоў сістэмы". Для гэтага важна з дзяцінства забіваць у галовы дзяцей "патрэбныя" думкі. Чаму тады не запрасілі прадстаўнікоў каталіцкай архідыяцэзіі?

Таму, што Тадэвуш Кандрусевіч у жніўні 2020 года не павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з перамогай. Ён стаў заклікаць сесці за стол перамоваў уладу і пратэстоўцаў. І нават фактычна абвінаваціў улады Беларусі ў "пралітай крыві, тысячах затрыманых і жорстка збітых мірных жыхароў. Чаго толькі каштуе сітуацыя з немагчымасцю ўезду ў краіну Тадэвуша Кандрусевіча і слабыя адгаворкі слуг Лукашэнкі аб немагчымасці вырашыць сітуацыю. Пакуль не ўмяшаўся ў справу прадстаўнік Святога Прастола.

Увогуле, вельмі страшна станавіцца за нашых дзяцей і будучыню краіны. Нашых дзяцей спрабуюць ператварыць ў інструмент абслугоўвання эліт, каб імі ў будучыні было лягчэй кіраваць.

А як вы лічыце?

З павагай, Ігар Макар.