2023-04-16 11:57:38
Паважаныя лідчане! Дарагія землякі!
Сардэчна віншую вас са святам Уваскрэсення Хрыстовага!
Светлае свята Вялікадня дарагое ўсім, хто шануе вечныя хрысціянскія каштоўнасці.
Яно нясе непагаснае святло веры, напаўняе сэрцы самымі добрымі пачуццямі, абуджае імкненне быць міласэрнымі, жыць і працаваць дзеля агульнага дабра, дорыць радасць, любоў і надзею. У гэты дзень забываюцца і даруюцца ўсе крыўды, надыходзяць мір і дабрабыт.
Шчыра жадаю, каб святло велікоднага свята ніколі не гасла ў вашых душах. Няхай велікодная радасць увойдзе ў кожны дом са святлом, дабром і натхненнем, сагрэе вашы сэрцы верай і надзеяй, цеплынёй зносін з роднымі і блізкімі!
Здароўя, шчасця і дабра ўсім вам!
З павагай Кацярына Серафіновіч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, нам. дырэктара па друкаваных СМІ дзяржаўнай установы «Рэдакцыя «ЛідаМедыяКампанія».
84 views08:57