Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

LIDBEER вяртаецца! 2 верасня Ліда - сталіца беларускага півав | Лидчина#ЗА Беларусь!

LIDBEER вяртаецца!

2 верасня Ліда - сталіца беларускага піваварства - сустракае фестываль LIDBEER.

LIDBEER 2023 - гэта яркі музычны падарунак лідчанам і гасцям горада з нагоды 700-годдзя Ліды.
Уваход на свята будзе БЯСПЛАТНЫМ!

LIDBEER 2023 - гэта адразу некалькі фестываляў у адным. Фестываль музыкі, дзе з трох сцэн будзе гучаць рок&поп, фолк-музыка і DJ-сэты. Фестываль ежы з 200 пунктамі разнастайнай кухні. Фестываль, дзе кожны квадратны метр будзе напоўнены рознымі гульнямі і фотазонамі для дзяцей і дарослых. А яшчэ на LIDBEER 2023 будзе не адзін грандыёзны завяршальны феерверк, а цэлых тры! Ніколі не бачылі дзённых феерверкаў? Тады запрашаем у Ліду на LIDBEER 2023!

LIDBEER - яднаем розных.

Падпісвайцеся на наш Telegram-канал @LIDBEERFEST, там вас чакае самая актуальная інфармацыя аб тым, што будзе адбывацца на фестывалі.

Спасылка
https://t.me/LIDBEERFEST