2022-05-25 10:13:44
Рэспубліканскі фестываль метадычных ідэй EDU challenge прайшоў на базе сталічнай школы № 36
Мерапрыемства сабрала ініцыятыўных педагогаў з усёй рэспублікі.
У межах фестывалю былі арганізаваны некалькі дзясяткаў майстар-класаў, на якіх разглядваліся тэхналогія перавернутага ўрока, актыўная ацэнка, змяшанае навучанне, гейміфікацыя і інш.
Настаўніца англійскай мовы гімназіі № 41 Мінска
Алеся Сарашэўская падзялілася найбольш эфектыўнымі метадамі і прыёмамі работы па фарміраванні камунікатыўных кампетэнцый школьнікаў. Педагог выкарыстоўвае сінгапурскую методыку, тэхналогію развіцця крытычнага мыслення.
Настаўніца хіміі гімназіі № 2 Пінска Брэсцкай вобласці
Галіна Купрыянчык правяла майстар-клас па тэме “
Скетчноўтынг як прадуктыўная стратэгія навучання на ўроках хіміі”. Яго ўдзельнікі навучыліся складаць скетчы.
Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 36 Мінска
Вераніка Юхноўская прадэманстравала прадуктыўныя формы работы з бацькамі, расказаўшы пра дзейнасць бацькоўскага клуба.
148 views07:13