Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

#СМАК_БЕЛАРУСКАЙ_МОВЫ Гай – невялікі ліставы лес, адасоблен | Образование.Ленинский.Минск

#СМАК_БЕЛАРУСКАЙ_МОВЫ

Гай – невялікі ліставы лес, адасоблены ад асноўнага ляснога масіва. Дрэвы, як правіла, аднаго ўзросту. Сустракаюцца бярозавы, асінавы, дубовы гай.

Цікавыя факты

Рэліктавы дубовы гай знаходзіцца ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці на тэрыторыі Жорнаўскай эксперыментальнай лясной базы Інстытута лесу. Тут расце каля 2 тысяч 350-400-гадовых дубоў.
Бярозавыя гаі шырока распаўсюджаны ў лясной і лесастэпавай зонах, якія ўзніклі ў выніку лясных пажараў або высечак.

А вы ведалі

У культуры і традыцыях многіх народаў гай з'яўляецца святым месцам.
У шматлікіх мастакоў гай з'яўляўся сюжэтам для напісання карцін, увасабленнем прыроды.

Добрай раніцы, паважаныя падпісчыкі! Размаўляем #па_беларуску