Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Про чай Раз так N просили меня написать заметку про чай. Но ч | Научно-Технический·LAB-66·Лабораторный журнал беларуского химика

Про чай

Раз так N просили меня написать заметку про чай. Но что можно написать про чай. И вот недавно все же нашел! Интересная выдержка из книги проф. Ю. Бандажевского "Тюрьма и здоровье" (ссылка, BE оригинал). Про чайную заварку, дождевых червей и гражданскую науку в тюрьме. Кстати очень интересный метод проверки качества чая. Книга Бандажевского существует только в беларусском варианте - так что используйте GooTR если текст сложен для понимания.

***
Дасьледаваньні пра вартасьць гарбаты ў менскай калёніі

...Справа ў тым, што я неяк заўважыў, як супрацоўнік бібліятэкі кідае ў кадку з расьлінамі рэшткі запаркі гарбаты. Існавала меркаваньне, што гарбата падкормлівае расьліны, якія ў бібліятэцы былі асабліва пышнымі. Таксама я заўважыў, што ў кадках шмат кольчатых чарвякоў, і выказаў меркаваньне, што гарбату ядуць чарвякі і вылучаюць перагной, які зьяўляецца падкормам для расьлін. Узьнікла ідэя праверыць гэта досьледным шляхам. Калі чарвякі сапраўды сілкуюцца лісьцем гарбаты, то можна ў выніку спраўдзіць і якасьць розных яе гатункаў. Доказам мелася паслужыць размнажальнасьць чарвякоў, а таксама іх памеры.

Кіраўніцтва ўстановы ўхваліла экспэрымэнт. Пачалі яго напрыканцы 2001 году, а скончылі ўвесну 2002. Разам з маім таварышам па зьняволеньні Вадзімам Ш. ды іншымі памочнікамі былі вырабленыя з кардону чатыры аднолькавыя скрыні, у якія зьмясьцілі пароўну чарназёму ды аднолькавую колькасьць чарвякоў. Магчыма, у кагосьці гэтае дасьледаваньне і выкліча ўсьмешку, але ўявіце сабе ўмовы яго правядзеньня, пры якіх не дазвалялася мець пры сабе нават нажніц для паперы, а пра шалі, каб узважваць чарвякоў, не магло быць і гаворкі. І шалі, і гіры мы вырабілі з кардону. Кожны тыдзень, каб сілкаваць чарвякоў, у скрыні зьмяшчалася аднолькавая колькасьць лісьця гарбаты, якая заставалася ад аднаразовай запаркі. Сілкаваньне ажыцьцяўлялася згодна з распрацаванай схемай.

У скрыню № 1 зьлівалі рэшткі чорнай краснадарскай гарбаты, у скрыню № 2 — чорнай цэйлёнскай, у скрыню № 3 — зялёнай кітайскай, у скрыню № 4 — чорнай індыйскай. Зэкі вельмі адказна паставіліся да працы і зь нецярпеньнем чакалі вынікаў. Для іх было важна на ўласныя вочы ўбачыць, як гэты прадукт уплывае на папуляцыю і стан здароўя такіх жа аматараў гарбаты, што і яны. Празь месяц ад пачатку экспэрымэнту мы вызначылі масу чарвякоў. Потым разам з памочнікамі выдалілі са скрыняў дарослых асобін і падлічылі колькасьць маладых чарвякоў, зарэгістраваўшы іх масу.

Вынікі і рэкамэндацыі: дажджавыя чарвякі сапраўды сілкуюцца лісьцем гарбаты, якое можа быць для іх і асноўным прадуктам.

Найбольшай масы за месяц ад пачатку экспэрымэнту дасягнулі чарвякі з скрыні № 3 зь зялёнай кітайскай гарбатай. Найлепшая рэпрадукцыя была адзначаная ў скрыні № 2 з цэйлёнскай гарбатай. Найгоршай паводле гэтых паказчыкаў была прызнана гарбата скрыні № 1 — краснадарская. Карыснасьць гатункаў гарбаты наўпрост залежыць ад колькасьці дубільных рэчываў. Чым іх больш — тым лепш. У краснадарскай — найменшая колькасьць гэтых рэчываў. Ня выключана, што актыўным біялягічным дзеяньнем валодаюць альбуміны — бялкі, якіх у зялёнай гарбаце больш, чым у чорнай.

Высновы з праведзеных намі досьледаў былі зробленыя наступныя: «Атрыманыя вынікі дазваляюць намеціць далейшыя дасьледаваньні па вызначэньні актыўных біялягічных субстанцый, якія зьмяшчаюцца ў лісьці гарбаты, з мэтай прымяненьня ў практыцы лячэньня шэрагу захворваньняў. Паводле вынікаў, можна рэкамэндаваць дажджавых кольчатых чарвякоў у якасьці аб’екта экспэрымэнтальных дасьледаваньняў па вызначэньні ўплыву прадуктаў харчаваньня і тых рэчываў, якія ўваходзяць у іх склад, на працэсы росту і рэпрадукцыі, што мае несумненную практычную значнасьць».