2023-04-28 14:57:07
Парламенцкая асамблея Рады Еўропы (ПАРЕ) прыняла рэзалюцыю, у якой прызнала гвалтоўную дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей у Расею генацыдам, а Лукашэнку — датычным да генацыду. Цяпер Гаагскі можа выдаць ордэр на яго арышт?
Нашы калегі з @zerkalo_io спыталі ў юрыста, што зараз можа быць:
«Паказаныя ў абгрунтаванні ўкраінскага дэпутата Аляксея Ганчарэнкі аргумент аб тым, што Лукашэнка ўдзельнічае ва ўсіх злачынствах Пуціна, Міжнародным крымінальным судом не разглядаецца як доказ яго датычнасці да канкрэтнага злачынства».
«Суду патрэбныя факты злачынстваў. Пакуль што няма дастатковых падставаў для яго абвінавачання — імі маглі б стаць доказы транзіту дзяцей з Украіны ў Расію праз Беларусь, іх часовы прыпынак і гвалтоўная русіфікацыя ў беларускіх лагерах ці бальніцах. Пакуль што такіх фактаў ці няма, ці яны невядомыя. Тым не менш, вядома, што зараз фонд паралімпійца Аляксея Талая пры падтрымцы «Беларуськалія» прывозіць украінскіх дзяцей у Беларусь «для аздараўлення». НАУ з гэтай нагоды ўжо рыхтуе дакументы для Міжнароднага крымінальнага суда».
«Міжнародны крымінальны суд не падпарадкоўваецца ПАРЭ. Але недаацэньваць рэзалюцыю нельга, бо тут вельмі важны факт прызнання, што апісаныя, што дзеянні Расіі — гэта генацыд».
6.5K views11:57