Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Заява Кааліцыі Пратэстных Двароў наконт Канферэнцыі Дэмакратыч | КПД. Коалиция Протестных Дворов

Заява Кааліцыі Пратэстных Двароў наконт Канферэнцыі Дэмакратычных Сілаў, якая праходзіць зараз у Вільні.

Мы правялі ўнутранае даследаванне сярод актывістаў і Роя і на яго падставе прыйшлі да наступных высноваў:

Сярод актывістаў ёсць запыт на аб'яднанне ўсіх дэмакратычных сілаў пад эгідай Святланы Георгіеўны Ціханоўскай.

Аднак:

1. Фармаванне любых структур без прадстаўнікоў актывістаў (тых, хто гатовы дзейнічаць) Беларусі – гэта працяг гульні ў палітыку замест рэальных дзеянняў.

2. На падставе нашых апытанняў мы прыйшлі да высновы, што палітычныя гульцы адарваліся ад рэальнасці "на зямлі" і губляюць значную частку аўдыторыі, і мы лічым, што нашая стратэгічная задача — быць пачутымі і зрабіць так, каб меркаванне «зямлі» чулі і слухалі.

3. Каштоўнасць КПД у тым, што яна можа каардынаваць групы актывістаў як унутры краіны, так і звонку. У нас ёсць пазітыўны досвед стварэння і функцыянавання структуры, якая працуе на дэмакратычных прынцыпах. Мы прапануем свой досвед і сваю дапамогу ў працы над кабінетам НВР.

КПД падтрымлівае стварэнне кабінета Народна Вызваленчага Руху (каардынацыйнага цэнтра або іншай формы арганізацыі) і гатовая працаваць над стратэгіяй і іншымі аспектамі, якія знаходзяцца ў нашай кампетэнцыі.


Мы лічым, што кабінет НВР павінен абапірацца на наступныя базавыя прынцыпы (спіс можа дапаўняцца):
- уключэнне актараў па прынцыпу інклюзіўнасці (аднак з апорай на размеркаванне падтрымкі ў актыўным асяроддзі);
- працуючы орган з адказнасцю за сваю дзейнасць;
- празрыстасць працы (зразумелыя прынцыпы і механізмы);
-справаздачнасць (рэгулярныя справаздачы аб дзейнасці);
- абавязковае ўключэнне прадстаўнікоў тых, хто будзе здзяйсняць праект (каб пазбегнуць вертыкалізацыі і выпрацаваць максімальна карэктную стратэгію і тактыку);
- адной з мэт кбінета НВР павінна стаць аб'яднанне падобных ініцыятываў (ашчаднае размеркаванне рэсурсаў).

КПД гатова ўдзельнічаць не толькі ў фарміраванні кабінета НВР і распрацоўцы прынцыпаў яго пабудовы, стратэгіі і тактыкі дзеянняў, але і працаваць у межах Народна Вызваленчага Руху.