Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Прадстаўнікі Кааліцыі Пратэсных Двароў будуць удзельнічаць у К | КПД. Коалиция Протестных Дворов

Прадстаўнікі Кааліцыі Пратэсных Двароў будуць удзельнічаць у Канферэнцыі Новай Беларусі ў Вільні 8-9 жніўня.

Мы будзем радыя пазнаёміцца з патэнцыйнымі партнёрамі і адказаць на пытанні беларускіх і замежных СМІ. Інтэрв'ю могуць адбыцца на беларускай, рускай, украінскай ды ангельскай мовах без перакладчыкаў.

Калі вы жадаеце з намі пазнаёміцца асабіста, прапануем прызначыць сустрэчу праз наш бот @kpd_by_bot з наступнымі падрабязнасцямі:

- Вашае імя,
- Якую арганізацыю ці СМІ вы прадстаўляеце,
- У якіх напрамках бачыце супрацоўніцтва, або якія тэмы хочаце абмеркаваць на інтэрв'ю,
- Якім чынам мы можам спраўдзіць вашае дачыненне да вашай арганізацыі ці ініцыятывы,
- Дата і частка дня, калі вам зручна састрэцца (напрыклад, вечар 8 жніўня).

Заўвага: праз тое, што КПД—гэта кааліцыйная структура з калегіальным кіраваннем, нам патрабуецца спіс тэмаў для інтэрв'ю, каб Рада КПД магла акрэсліць нашую агульную пазіцыю.

Дзякуй.

Жыве Беларусь!