Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

З Днём Канстытуцыі! За нашу і вашу свабоду! Анатоль Лябедзька | КОНСТИТУЦИЯ

З Днём Канстытуцыі! За нашу і вашу свабоду!
Анатоль Лябедзька сустрэўся з выконваючым абавязкі амбасадара Польшы у Беларусі Марцінам Вайцяхоўскім.
Як адзначыў, па выніках сустрэчы, прадстаўнік па канстытуцыйнай рэформе Святланы Ціханоўскай размова тычылася шэрагу актуальных пытанняў.
«Была добрая нагода павіншаваць нашых суседзяў і сяброў са святам Канстытуцыі. Тым больш, што зараз прыхільнікі пераменаў працуюць над тэкстам Канстытуцыі новай Беларусі. І тут досвед Польшы і цікавы, і карысны. У Варшаве вітаюць рэформы, скіраваныя на дэмакратызацыю і пазітыўныя перамены у нашай краіне і гатовыя дзяліцца і досведам, і напрацоўкамі.
Безумоўна, не абышлі бокам і сёняшні стан беларуска- польскіх стасункаў. Тут, з аднаго боку стагнацыя, а з другога - магутны патэнцыял. І ў нас аднолькавае бачанне як яго скарыстаць дзеля дабрабыту беларусаў і палякаў”.

Подпишись https://t.me/konstituciya_bel

#польша #развитие #конституция