Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Пазнаваўчая, інтэрактыўная экскурсія атрымалася сёння ў вучняў | Отдел по образованию Ивановского райисполкома

Пазнаваўчая, інтэрактыўная экскурсія атрымалася сёння ў вучняў 5 -11 класаў школы № 2 г.Іванава па Пінскаму раёну. Цікавым, з выкананнем квэставых заданняў па чатырох залах, з імправізаванымі сцэнамі з жыцця і працы паэта ў Пінкавічах адбылося знаёмства з народным літаратурна-краязнаўчым музеем Якуба Коласа. Затым школьнікі пабывалі ў музеі піянерскай славы, прыгадалі некаторыя гістарычныя моманты развіцця піянерыі і камсамола разам з метадыстам-экскурсаводам Ж.М. Верыч. Нават разам паспрабавалі імправізаваць музычны капуснік піянерскіх песень!
Ну і завяршылася паездка наведваннем коннага двара “Всадник Полесья» ў в. Стытычава. Амаль усе рабяты паспрабавалі сябе ў якасці конніка, а некаторыя (хто баяўся і падысці да каня) і не адзін раз праехаліся верхам на Дэльце… Задаволеныя і радасныя, з усмешкамі, хоць і крыху прытомленыя, дзеці дзяліліся эмоцыямі ў аўтобусе ад паездкі. Ехалі дахаты з жаданнем яшчэ не раз вярнуцца на конны двор. Вельмі ім ужо спадабаліся верхавыя праезды!!!