Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

«Быць супольнасцю ў наш час – гэта з годнасцю падзяляць адказн | Честные люди

«Быць супольнасцю ў наш час – гэта з годнасцю падзяляць адказнасць за тых, хто зараз мае патрэбу ў нашай падтрымцы». *Сумленным людзям – два гады

Два гады таму суполка *Сумленныя людзі пачала шлях да таго, каб зрабіць прэзідэнцкія выбары 2020 сумленнымі і празрыстымі ды распавесці грамадзянам Беларусі, якія правы ў іх ёсць падчас электаральнай кампаніі. Праз два гады мы бачым сваёй галоўнай мэтай пабудову грамадзянскай супольнасці. З нагоды Дня народзінаў суполкі лідарка *Сумленных людзей Алена Жываглод звярнулася з адкрытым лістом – да ўсіх сумленных людзей:

– Мы верым: калі большасць беларусаў лічаць правы і свабоды галоўнай каштоўнасцю, то мы будзем жыць у Новай Беларусі, а развіццё нашай краіны будзе забяспечана нашым грамадствам без залежнасці ад таго, каго мы будзем выбіраць у прадстаўнікі ўлады.

Падтрымайце тых, каму проста зараз патрэбная дапамога: https://hutka.help/people
А тут можна падтрымаць грашыма каманду *Сумленных людзей.

#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #строимгражданскоеобщество