Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

​​ Мы пачалі размаўляць пра народны суверэнітэт: а з чаго ён с | Честные люди

​​ Мы пачалі размаўляць пра народны суверэнітэт: а з чаго ён складаецца?

Народны суверэнітэт – гэта пра тое, што менавіта грамадзяне Беларусі павiнны ўплываць на прыняцце тых ці іншых рашэнняў у краіне. І нам нельга забывацца на гэтыя свае правы, якiя пакуль не можам рэалiзаваць.

Беларусы зараз не могуць карыстацца інструментамі рэалізацыі сваёй волі – без магчымасці абіраць сваіх прадстаўнікоў у органах улады ты не можаш быць упэўнены, што яны будуць адстойваць твае інтарэсы. Так, фармальна выбары існуюць: дэпутатаў мясцовых саветаў, парламенцкія і нават выбары прэзідэнта краіны. Масавыя фальсіфікацыі ды перашкоды кандыдатам і актыўным удзельнікам прывялі да таго, што інтарэс да электаральных кампаній, акрамя прэзідэнцкіх, за гады дыктатуры драматычна абваліўся.

І гэта насамрэч дрэнна, таму што апатыя, няўдзел у палітыцы – гэта тое, чаго і дабіваецца дыктатура. А шырокі грамадзянскі ўдзел у палітычных працэсах здольны выратаваць Беларусь ад новай дыктатуры пасля перамогі над Лукашэнкам.

Калі не праз сваіх прадстаўнікоў ва ўладзе, то грамадзяне маюць права вырашаць важныя для краіны пытанні рознага ўзроўню праз рэферэндумы: мясцовыя ды рэспубліканскія. Але і гэты спосаб у Беларусі зараз не працуе. І калі рэспубліканскія электаральныя кампаніі фальсіфікуюць гэтак жа сама, як і выбары, то з мясцовымі рэферэндумамі сітуацыя іншая. У гісторыі краіны не было ніводнага мясцовага рэферэндуму, нават пасля абяцанак дыктатара ў Берасці, калі жыхары былі незадаволеныя планамі па будоўлі акумулятарнага заводу.

Замест рэальнага ўплыву на жыццё дзяржавы беларусы зараз могуць абраць толькі колер дзіцячых пляцовак у дварах ды паскардзіцца на ямы на дарогах. Што таксама важна, але не мае вырашальнага значэння.

Калі мы кажам пра народны суверэнітэт, мы думаем пра набліжэнне перыяду, калі грамадзяне Беларусі будуць здольныя прымаць рашэнні ў сваёй краіне. Толькі мы, грамадзяне краіны, павінны вырашаць пытанні мовы, дзяржаўных сімвалаў і дазволу войскам іншых краін карыстацца нашай зямлёй.

Якія змены адбудуцца, калі мы зможам рэалізаваць свае існуючыя правы:
мясцовыя дэпутаты будуць больш зацікаўленыя ў вырашэнні праблем сваіх выбаршчыкаў, бо ад выбаршчыкаў залежыць, колькі працягнецца іх дэпутацкая праца;
дэпутаты Палаты прадстаўнікоў будуць улічваць інтарэсы грамадзян сваіх акруг пры прыняцці тых ці іншых законаў;
пытанні кшталту пабудовы заводу ў Берасці на самой справе будуць вырашацца большасцю мясцовых жыхароў на рэферэндумах;
і гэта не кажучы пра рэспубліканскія рэферэндумы і выбары кіраўніка краіны – тут усё відавочна.

Карцiна: Аляксей Панцюк-Жукоўскi

@honestpeople_by
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #строимгражданскоеобщество #нетвойне #невайне