Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Прывітанне. Сягоння я хачу вам расказаць пра тое, як рэжым зні | Делегат Анна Кравченко

Прывітанне.
Сягоння я хачу вам расказаць пра тое, як рэжым знішчае не толькі звычайных грамадзян, але і вядомых навукоўцаў. Хутка пройдзе суд над Уладзімірам Мацкевічам (вядомы беларускі філосаф, грамацкі і палітычны дзеяч і др.).
Яго абвінавачваюць у тым. што ён:
1) Удзельнічаў у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў рэжыма, якія пацягнулі парушэнне працы транспарта і прадпрыемстваў (ч. 1 арт. 342 КК);
2) Стварэнне і кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем са жніўня 2020 года па 4 жніўня 2021 года (ч. 1 арт. 361-1 КК);
3) абраза на адрас таракана, захапіўшага ўладу ў дзяржаве (ч. 1 арт. 368 КК) у відэазапісе ад 7 мая 2021 года на YouTube-канале.

Такім чынам, усё гэта робіцца каб цалкам знішчыць беларускую самасвядомасць.
Знішчаючы вядомых беларускіх дзеячаў раzzея захоплівае нашу краіну праз розумы грамадзян. На дадзены момант мы не можам выйсці на двор і небяспечна сказаць сваё слова. Але мы можам пачаць размауляць па беларуску, можам пайсці і паглядзець некалькі лекцый "Лятучага універсітэта" (адзин з аснавальнікау и выкладчык - Уладзимир Мацкевич). Нарэшце мы можам успомніць, што мы Беларусы і мы хочам і будзем жыть у свабоднай і сваёй краіне, незалежна ад жадання старых прыхільнікаў фашызму - пуціна і лукашэнкі.

Спадзяюся, хутка сустрэнімся на вуліцах свабоднай новай Беларусі. Усім дабра!