Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

12 снежня 1586 г. памёр Стэфан Баторый. Манарх і ваявода сышоў | Гродно. НОВОСТИ

12 снежня 1586 г. памёр Стэфан Баторый.
Манарх і ваявода сышоў у лепшы свет на 53-м годзе жыцця ў Гродне. Смерць моцнага ўладара выклікала спрэчкі сярод элітаў: ці не быў кароль і вялікі князь атручаны? Было праведзенае першае ва Усходняй Еўропе анатамічнае ўскрыццё цела. Зрабіў яго гарадзенскі акушэр Ян Зігуліц 14 снежня, праз два дні пасля смерці.

Ускрыццё нібы давяло, што Баторый памёр з натуральных прычын, бо меў праблемы з пячонкай (любоў караля да такайскіх вінаў, якія яму прывозілі з роднай Трансільваніі, была ўсім вядомая). Але гісторыкі дагэтуль спрачаюцца: па адной з версій, хворага ўладара працяглы час лекавалі няслушным чынам, што паскорыла ягоны сыход...

Будынак, дзе адбывалася ўскрыццё Баторыя ў Гродне называюць «Батаруўкай» — ён стаіць насупраць Фарнага касцёла. Насамрэч, той будынак месціўся на іншым баку Савецкай плошчы, дзе зараз стаіць Палац тэкстыльшчыкаў. Цела Баторыя знаходзіцца на кракаўскім Вавелі.