Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

12 лістапада вучні 4 'Г' класа наведалі Беларускі дзяржаўны тэ | Гимназия г. Дзержинска

12 лістапада вучні 4 "Г" класа наведалі Беларускі дзяржаўны тэатр юнага гледача, дзе ўбачылі спектакль "Кентэрвільскі прывід".

Фантастычную гісторыю, прыдуманую Оскарам Уайлдам больш за сто гадоў таму, акцёры ператварылі ў захапляльны містычны спектакль, поўны цудных метамарфозаў, бліскучага гумару і сапраўдных страшылак.

Нам было вельмі цікава, мы перанесліся ў атмасферу англійскага замка і разгадалі яго таямніцы.