2021-06-01 19:53:04
Весела і незвычайна скончыўся навучальны год у ДУА “Кукаўская сярэдняя школа”: усе вучні разам з педагогамі прынялі ўдзел у ваенна-патрыятычнай квэст-гульні “Сцяжынкамі мужнасці”.
Гульня пачалася з агульнага пастраення перад будынкам школы. Прагучаў Дзяржаўны гімн Рэспублiкi Беларусь, каманды здалі рапарты аб гатоўнасці, і “партызанская брыгада” накіравалася на месца дыслакацыі ва ўрочышча Рублеўшчына.
Тры каманды: “Дэсантнікі” (педагогі), “Пагранічнікі” (9 клас) і “СОБР” (11 клас) - атрымалі карты мясцовасці і маршрутныя лісты і накіраваліся ў лес шукаць пікеты, каб там выканаць заданні.
У гэты час вучні 1-8 класаў абжывалі стаянку партызанскай брыгады i ладзілі арт-пляцоўкі на ваенную тэматыку.
Сюрпрызам для ўсiх стала сапраўдная паходная каша і ўха, прыгатаваныя на вогнiшчы самім дырэктарам школы.
Усе ўдзельнікі гульні атрымалі заслужаныя ўзнагароды, а пераможцай стала каманда выпускнікоў “СОБР”.
Скончылася гульня агульным выкананнем песень ваеннага часу.
#Куковская_СШ #Патриотическое_воспитание #Туризм
157 views16:53