Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Вітаем вас на новым канале «Вясны»! Колькасць палітычных зня | Вильнюс

Вітаем вас на новым канале «Вясны»!

Колькасць палітычных зняволеных, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазіцыю ад дзеянняў улады падчас і пасля выбарчай прэзідэнцкай кампаніі-2020, павялічваецца штотыднёва. Гэтая лічба ўжо ўпэўнена падыходзіць да чацвёртай сотні. І гэта беспрэцэдэнтна жахлівая сітуацыя ў гісторыі Беларусі. Праваабарончая супольнасць патрабуе ад беларускіх уладаў неадкладнага вызвалення палітвязняў, спынення крымінальнага пераследу і перагляду вынесеных прысудаў у дачыненні да іх.

Усю актуальную інфармацыю пра палітвязняў мы публікуем на нашых сайтах spring96.org, prisoners.spring96.org і сацсетках.

Цяпер мы вырашылі стварыць адмысловы канал «Вясна: Палітвязні Беларусі», дзе будзем збіраць усю магчымую інфармацыю пра людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускіх уладаў, а таксама важныя і карысныя парады па дапамозе ім і іх родным.

Падпісвайцеся на канал, распавядайце пра яго іншым, паведамляйце нам у бот @viasna_bot цікавую и важную інфармацыю па тэме. Толькі сумеснымі намаганнямі мы дасягнем нашай агульнай мэты.

Свабоду палітвязням!
Праваабаронцы «Вясны»