Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

У Жлобіне на працоўным месцы затрымалі, а пасля асудзілі двух | Флагшток — Гомельшчына

У Жлобіне на працоўным месцы затрымалі, а пасля асудзілі двух ідэалагічных работнікаў БМЗ

На прадпрыемства прыехаў АМАП, паведаміў 30 жніўня «Свабодны Жлобін». Сілавікі забралі двух супрацоўнікаў аддзелу інфармацыі, ідэалогіі і развіцця персаналу Беларускага металургічнага заводу. Гэта Марыя Бажынская, якая працуе адказным сакратаром у газеце «Металург», і сацыёлаг Зміцер Арцёменка.

Пазней стала вядома, што Бажынскай прысудзілі 20 базавых штрафу, а Арцёменку адправілі за краты на 12 сутак. За што судзілі абодвух – пакуль невядома. Нагадаем, падобныя масавыя затрыманні і суды адбываюцца ў Беларусі за дзеянні ў сацыяльных сетках – па абвінавачваннях у «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» і «несанкцыянаваным пікетаванні».

t.me/flagshtok