Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

У Добрушы да Дня пісьменства могуць знішчыць вулічных сабак і | Флагшток — Гомельшчына

У Добрушы да Дня пісьменства могуць знішчыць вулічных сабак і катоў

Добрушскі паблік у Інстаграме dobrush_gorod сёння ў фармаце сторыз папярэдзіў: камунальнікі пастраляюць жывёл без нагляду.

Па правілах, камунальнікі абавязаныя адлаўліваць жывёл і інфармаваць зацікаўленых праз СМІ. Праз 5 дзён катам ды сабакам, для якіх не знайшлося гаспадароў, пагражае «вышэйшая мера».

Атрымаць каментар адказных не атрымалася, у «Добрушскім камунальніку» наўпрост не паднялі трубку.

У тое, што жывёл могуць проста знішчыць на месцы ў межах падрыхтоўкі да Дня пісьменства, паверыць можна. У пачатку 2022 году жыткавіцкія камунальнікі адстрэльвалі сабак наўпрост у горадзе сярод людзей і закідвалі іх у смеццевоз.

t.me/flagshtok