Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Па інфармацыі Еўрарадыё, скончылася следства па справе 'светла | Флагшток — Гомельшчына

Па інфармацыі Еўрарадыё, скончылася следства па справе "светлагорскіх партызанаў" — траіх мужчын, абвінавачаных у "Акце тэрарызму" за тое, што спалілі рэлейную шафу на беларускай чыгунцы.

На наступным тыдні справу збіраюцца перадаць у пракуратуру, каб тая накіравала яе ў суд.

Траіх жыхароў Светлагорску: Алега Малчанава, Дзмітрыя Равіча і Дзяніса Дзікуна затрымалі 5 сакавіка.

Расследаванне заняло тры месяцы. Гэта параўнальна хутка, што наводзіць на думкі пра паказальны працэс.

З таго часу ўлады зрабілі "антытэрарыстычнае" заканадаўства больш жорсткім. Цяпер расстрэл у Беларусі пагражае не толькі за тэракт, але і за замах на яго.

Фота ілюстратыўнае.

t.me/flagshtok