2021-05-17 20:46:50
ДАЙДЖЕСТ НОВОСТЕЙ. ГЛАВНОЕ ЗА НЕДЕЛЮ 10-16 МАЯ За два месяца по "протестной" ст. 24.23 суды оштрафовали 55 женщин, имеющих детей: всего на 116 тысяч рублей. Согласно закону, женщины, имеющие несовершеннолетних детей, не могут быть задержаны более чем на три часа.
Дзяўчыну, затрыманую ў Віцебску за лампадкі каля храма ў памяць аб ахвярах Чарнобыля, не адпусцілі з ІЧУ пасля 10 сутак. Праваабаронцы лічаць, што дзяўчыну маглі затрымаць у сувязі з новай адміністрацыйнай справай або ў рамках крымінальнай справы.
Палітзняволеная
Паліна Шарэнда-Панасюк даслала з-за кратаў сыну вельмі кранальны ліст. "У гэты час шмат дзяцей Беларусі чакаюць сваіх маму ці тату, ты не адзін. Хутка мы ізноў будзем разам!", напісала яна сыну.
За тыдзень да заканчэння тэрміну зняволення
журналістку Кацярыну Барысевіч, якая была асуджаная на паўгода пазбаўлення волі па справе Рамана Бандарэнка пра "нуль праміле", перавялі з Жодзінскага ў Магілёўскае СІЗА. Верагодна, яе хочуць этапаваць у калонію. Тэрмін зняволення Кацярыны сканчаецца 19 траўня.
Дзяўчыны ў белым зладзілі акцыю на Камароўцы. З падобнай акцыі ў жніўні пачалася хваля акцый супраць гвалту пасля прэзідэнцкіх выбараў.
Марии Колесниковой предъявлено окончательное обвинение. Её обвиняют по трём уголовным статьям. Ей
грозит до 12 лет тюрьмы.
Актывістку
Галіну Лагацкую ў чарговы раз асудзілі. За тое, што яна прыйшла на плошчу Перамогі з партрэтам бацькі-ветэрана, Галіна атрымала 20 сутак.
61-гадовая Лілія Яноўская можа стаць першай беларускай на Эвэрэсьце. Альпіністка хоча ўзьняць бел-чырвона-белы сьцяг на вяршыні.
Наталля Сацункевіч, праваабаронца "Вясны", расказала "Свабодзе" пра велізарную колькасць валанцёраў "Вясны" за апошні год, патлумачыла крытэры для прызнання палітвязнямі і апісала судовы працэс, на якім хацела б выступіць.
https://svabod1.azureedge.net/a/31251980.html
Відэа:
56-гадовую Таццяну Міхайлаву затрымалі па падазрэнні ў прагулцы з парасонамі. У красавіку Таццяну асудзілі на 5 сутак за "непадпарадкаванне" па арт. 24.3 КаАП.
Жанчына з'яўляецца шматдзетнай мамай, у якой сямёра паўналетніх дзяцей. У яе дыягнаставаны фіброз лёгкіх — падчас мінулага затрымання, з-за адкрытай форткі ў камеры, у яе пачалася задышка.
Хроніка палітычнага пераследу 13 траўня bit.ly/3eKTDya
Па "карагоднай справе" будуць судзіць цяжарную з двума дзецьмі
Паліну Ляшко па берасьцейскай "справе аб карагодзе". У сям’і двое малых дзяцей — 3 і 6 гадоў. Паліна цяжарная трэцім дзіцём
Cуддзя
Наталля Дзядкова асудзіла хлопца і дзяўчыну з Мінска на 3 і 1,5 года абмежавання волі за сардэчка, кулак і вікторыю, намаляваныя на трансфарматарнай падстанцыі.
14 мая пачаўся суд па "справе студэнтаў". На лаву падсудных трапілі 12 чалавек. Сярод іх студэнты розных ВНУ Менску, актывістка "Моладзевага блёку" Алана Гебрэмарыям і выкладчыца БДУІР Вольга Філатчанкава, якая ўдзельнічала ў страйку супрацоўнікаў унівэрсытэту і была адной з удзельніц відэазвароту да беларусаў супраць гвалту.
Пенсіянерку затрымалі наўпрост на магіле Васіля Быкава і судзілі за нібыта пікетаванне. Яна прынесла 3 чырвоных цюльпаны, перавязаныя стужачкай. Праз 5 хвілін яе затрымалі. Абвінавацілі ў тым, што яна нібыта ўсталёўвала на надмагіллі бел-чырвона-белы сцяг.
16 мая в Брилевичах утром на камеру красили лавочки в красно-зеленые цвета. Это была акция Беларуского союза женщин к Международному дню защиты детей. Жители узнали в красивших
Лилию Ананич и Елену Богдан. "Люди из двора включили им песню "Перемен" Цоя и кричали "Жыве Беларусь!", "Позор!" и что показуху развели на камеры".
Российская чемпионка мира по боксу Анна Левина посвятила свою победу беларусам. 15 мая на титульный бой Анна решила выйти в наших национальных цветах и победу посвятить беларусам.
"Тыран, які "кастрыруе" беларускіх мужчын" - спявачка Руся ў інтэрв'ю DW пра Лукашэнка
14 мая
Любоў Каспяровіч, журналістку Tut.by, затрымалі побач з Домам правасуддзя, дзе пачаўся разгляд "Справы студэнтаў". Сёння ёй прысудзілі 15 сутак арышту.
132 views17:46