Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

​​​​ДАЙДЖЕСТ НОВОСТЕЙ. ГЛАВНОЕ ЗА НЕДЕЛЮ 24-31 МАЯ 🗨️ Беларус | Фемгруппа КС

​​​​ДАЙДЖЕСТ НОВОСТЕЙ. ГЛАВНОЕ ЗА НЕДЕЛЮ 24-31 МАЯ

🗨️ Беларускіх студэнтаў арыштоўваюць па крымінальных абвінавачваннях, пераследуюць за мірную актыўнасць і выключаюць з навучальных устаноў у адплату за ўдзел у пратэстным руху, які працягваецца, супраць шырока аспрэчваемых афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года.
Amnesty International распавядае, якім чынам гэта адбываецца bit.ly/3oGJNAQ

🗨️ У дачкі Юрыя Зісера і Юліі Чарняўскай — Яўгеніі Чарняўскай — заблакавалі ўсе банкаўскія рахункі.
Яе маці знаходзіцца пад хатнім арыштам па "справе TUT.BY".

🗨️ Вядоўца праграмы "Шчыра кажучы" на канале Белсат Арына Маліноўская з'ехала з Беларусi.

🗨️ Увечары 21 траўня сiлавiкi прыйшлi на кватэру, дзе часова жыла Маліноўская. Арыну шукаюць праз сваякоў i знаёмых.

🗨️ @belsat піша, што Арыне Маліноўскай з нумару мужа сястры патэлефанаваў у Telegram следчы. Ён сказаў, што затрымалі сваяка Арыны, едуць за бабуляй i дзядулем. Будуць трымаць iх, пакуль Арына не прыедзе у Ленiнскi РАУС.

🗨️ Ала Касабуцкая (https://www.instagram.com/p/CPROak_HuXd/?utm_medium=copy_link) стала першай беларускай жанчынай, якая ўзьнялася на Эвэрэст. На вышыні ў 8 849 мэтраў яна ўзяла бел-чырвона-белы сьцяг.

🗨️ Журналістку "Белсата" Кацярыну Андрэеву (Бахвалову), асуджаную на два гады пазбаўлення волі за стрым з Плошчы Пераменаў, перавялі ў гомельскую жаночую калонію. Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў (https://www.facebook.com/permalink.php?story_fbid=3901822029897474&id=100002091457821) яе муж.

🗨️ Лісты і тэлеграмы ёй цяпер можна адпраўляць па адрасе: ВК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкін, 3. Кацярыне Андрэеўне Бахваловой.

🗨️ 15 затрыманых у справе Tut.by прызналі (https://t.me/viasna96/5216) палітычнымі зьняволенымі. 12 з іх жанчыны.

🗨️ Гэта Людміла Чэкіна, Марына Золатава, Вольга Лойка, Ірына Рыбалка, Алена Талкачова, Анжэла Асад, Марыя Новік, Ала Лапатка, Аляксандра Дайнека, Андрэй Аўдзееў, Сяргей Павалішаў, Дар'я Данілава, Юлія Чарняўская, Кацярына Ткачэнка і Ірына Касьцючэнка.

🗨️ Ірыне Шчаснай администраторке канала "Мая Краіна Беларусь" далі 4 гады калоніі. 27 лістапада Ірыне было прад'яўленае абвінавачванне па ч.2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса.

🗨️ 2,5 года "хатняй хіміі" прысудзілі жыхарцы Жодзіна Анастасіі Герыловіч за сарваную маску з міліцыянта, які ударыў жанчыну. (bit.ly/3fJcn0p)

🗨️ На 5 курсе стаматалагічнага факультэта БДМУ настойліва патрабуюць дзяўчыну на прэзідэнцкі баль выпускнікоў.

🗨️ Дзяўчыну Рамана Пратасевіча Соф'ю Сапегу арыштавалі на два месяцы, яе будуць трымаць у СІЗА КДБ, паведаміў РБК (https://t.me/rbc_news/29665) яе адвакат Аляксандар Філановіч. У прапагандысцкім тэлеграм-канале зьявілася "прызнальнае" відэа з Соф'яй Сапегай. У ім дзяўчына кажа, што была рэдактарам тэлеграм-каналу "Чёрная книга Беларуси", у якім публікуюць асабістыя зьвесткі сілавікоў.

🗨️ Сафію Сапегу падазраюць у "ўзбуджэнні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай нянавісці ці варожасці". Па гэтым артыкуле ёй пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

🗨️ У Мінску 17-гадовы падлетак скончыў жыццё самагубствам праз пераслед за масавыя беспарадкі. Хлопец перад гэтым пакінуў перадсмертны пост "ВКонтакте", у якім тлумачыць свой учынак крымінальным пераследам праз удзел у мітынгах: "Віной таму, стаў следчы камітэт". (bit.ly/3upH5kp)

🗨️ Менгарсуд пакінуў без зменаў рашэнне аб арышце журналісткі TUT.BY Любові Каспяровіч.

🗨️ Сафія Сапега, Аляксандр Вінярскі, Эдуард Кудынюк, Аляксандр Храпко ды Ігар Вінакураў прызнаныя палітычнымі зняволенымі.

🗨️ Чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць справы новых палітвязняў палітычна матываванымі bit.ly/3hW7hjR
https://prisoners.spring96.org/

Продолжение по ссылке: https://telegra.ph/DAJDZHEST-NOVOSTEJ-GLAVNOE-ZA-NEDELYU-24-31-MAYA-prodolzhenie-06-01

English version by link: https://telegra.ph/DIGEST-BASIC-NEWS-ON-WEEK-24-MAY---31-MAY-06-01