Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

«У Беларусі мне падабаецца настолькі, што тут я гатовы сядзець | ePramova

«У Беларусі мне падабаецца настолькі, што тут я гатовы сядзець у турме». Рок-музыка Ігар Банцэр, асуджаны на паўтара года «хіміі», учора выйшаў на волю. Вось, што ён распавёў «Радыё Свабодзе»

«Мне прапаноўвалі пісаць ліст, прасіць памілаваньня. Я не пагадзіўся. Пра што? Я нічога не парушаў, я лічу сябе невінаватым чалавекам. Я застаюся ў гэтай краіне, і калі я пацярпеў за сваю ідэю, ну што зробіш? Я буду тут трываць далей.

Зьяжджаць? Я зараз магу сказаць, што ў мяне слабое здароўе, што я паеду лячыцца дзе-небудзь у паўднёвых краінах. Абсалютна гэтага ня будзе. Я пайду лячыцца ў беларускую бясплатную мэдыцыну, на якую я клаў грошы як грамадзянін і падаткаплацельшчык.

А калі прыйдзецца зноў за свае ідэалы пацярпець, ну што ж, будзем сядзець. У Беларусі мне падабаецца настолькі, што тут я гатовы сядзець у турме».