Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

1000 дзён за кратамі: што цяпер вядома пра Марыю Калеснікаву | DW Беларусь

1000 дзён за кратамі: што цяпер вядома пра Марыю Калеснікаву

Роўна 1000 дзён Марыя Калеснікава знаходзіцца ў няволі. Больш за тры месяцы з ёй няма ніякай сувязі.

Апошні ліст ад Марыі родныя атрымалі 15 лютага - звычайная паштоўка. Апошні званок быў яшчэ ў лістападзе мінулага года. Адвакат сустракаўся з Марыяй напачатку лютага. Пасля гэтага ўся камунікацыя знікла.

Ад тых, хто выходзіў з калоніі ў сакавіку была інфармацыя, што, магчыма, Марыя знаходзіцца ў ПКТ - гэта памяшканне камернага тыпу кшталту камеры ў СІЗА.

Тыя, хто там знаходзіцца, не працуюць. Камунікацыя мінімальная. Кожны дзень ёсць максімум 30 хвілін на шпацыр, змяншаецца колькасць грошай, якія можна патраціць у краме на дадатковыя прадукты.

«Нават харчаванне, якое атрымліваюць зняволеныя, таксама змяншаецца. І гэта вельмі крытычны момант для Марыі асабліва з яе здароўем», гаворыць сястра Марыі Таццяна Хоміч.

Інтэрв'ю з Таццянай чытайце на спасылцы. Калі не атрымоўваецца, паспрабуйце гэтую

@dw_belarus