Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Студэнцкая думка

Логотип телеграм канала @dumkame — Студэнцкая думка С
Логотип телеграм канала @dumkame — Студэнцкая думка
Адрес канала: @dumkame
Категории: Новости и СМИ
Язык: Русский
Страна: Беларусь
Количество подписчиков: 679
Описание канала:

Незалежнае студэнцкае медыя Беларусі - dumka.me
Пытанні, фідбэкі, вашыя гісторыі дасылайце на @dumkame_bot

Рейтинги и Отзывы

3.67

3 отзыва

Оценить канал dumkame и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

2

4 звезд

0

3 звезд

0

2 звезд

0

1 звезд

1


Последние сообщения

2022-08-19 19:20:24 Топ-5 кавярань у Мінску. Падборка ад СД

У апошнія дні ў Мінску трымаюцца стабільныя +28, а ад спякоты так і хочацца ўцякчы на мора ці пад кандыцыянер. Сабралі свой топ класных месцаў у Мінску, дзе можна як схавацца ад спякоты, так і ад дажджу, а яшчэ класна правесці час у размове з сябрамі пад кубачак кавы ці халодны смузі з чызкейкам.

«Tiden» (Instagram)

Апісанне:
— знаходзіцца ў Асмалоўцы (там прыгожа!)
— zero waste кавярня і крама з экатаварамі
— pet-friendly
— можна прыносіць на перапрацоўку блістэры ад таблетак і карткі
— зніжкі 15% на каву ў свой кубак
— laptop free прастора па суботах і нядзелях (не забывайцеся адпачываць!)

Утульнае месца ў бадай што самым атмасферным раёне Мінску Асмалоўцы. Кавярня адметная тым, што прадае экатавары. Напрыклад, цвёрдыя шампуні з натуральных матэрыялаў, шматразовыя бутэлькі і тары для фруктаў і агародніны і г.д. У кавярні можна знайсці шырокі асартымент дэсертаў, розныя віды кавы, а таксама травяную гарбату.

«MARKS» (Instagram)

Апісанне:
— кавярня-кнігарня
— кнігі на тэмы ад фатаграфіі да фемінізму
— творы сучаснай мастацкай літаратуры
— кінапаказы
— канцэрты
— шырокі выбар кавы

Адно з самых унікальных месцаў у Мінску, бо менавіта тут спалучаюцца кнігарня і кавярня. У «MARKS» можна знайсці шмат розных кніг на любыя тэмы. Тут жа час ад часу ладзяцца кінапрагляды сусветназначных шэдэўраў кіно і невялічкія канцэрты. Завітвайце ў кавярню і натхняйцеся культурным антуражам адной з самых эстэтычных вуліц Мінска — Карла Маркса.

«VARKA COFFEE» (Instagram)

Апісанне:
— прыемны дызайн
— сістэма накапленняў
— смачная недарагая кава
— унікальныя стравы ў кожнай кавярні сеткі

Цікавая сетка кавярань у Мінску, якая аб’ядноўвае 15 розных месцаў па ўсім горадзе. Наведвальнікі цэняць гэтую сетку як месца, дзе прыемна бавіць час як з ноўтбукам, так і з сябрамі. Асаблівасцю «VARKA» з’яўляецца мабільны дадатак, у якім пасля рэгістрацыі можна накапліваць балы і выкарыстоўваць пры наведванні іншых кавярань. Кожнае месца мае ўнікальнае меню са стравамі, з якім можна азнаёміцца ў іх інстаграме.

«KAVA I KVETKI» (Instagram)

Апісанне:
— крама кветак і кава ў адным месцы
— эстэтычны дызайн
— смачныя круасаны
— асаблівыя сняданкі і дэсерты

Яшчэ адна невялічкая сетка незвычайных мінскіх кавярань, зробленых з намёкам на старую эстэтыку. Тут можа не толькі выпіць кавы з круасанам, але і купіць букет, які вам зробяць фларысты ў лепшых традыцыях сучаснага дызайну. У «KAVA I KVETKI» таксама можна выпіць віно, замовіць смачныя дэсерты і сняданкі.

«MON NOM» (Instagram)

Апісанне:
— тут таксама прыгожа
— самы лепшы ў горадзе лавандавы раф
— прыемныя кошты на сняданкі

Крыху аддаленае ад цэнтра месца, але адназначна каштуе таго, каб ты прыехаў_ла на станцыю метро «Трактарны завод». Размешчаная ў доме з русалкамі бар-кавярня прапануе шэраг цікавых страў на сняданак і лепшы ў горадзе лавандавы раф (па меркаванню рэдакцыі). Тут можна не толькі захапляцца неверагодным інтэр’ерам і атмасферай, але і смачна паесці.
363 views16:20
Открыть/Комментировать
2022-06-19 18:13:03
«Я веру, што Беларусь жыве і будзе жыць. Зробім-жа ўсё дзеля гэтага»

Сення, 19 чэрвеня, Васілю Быкаву магло б споўніцца 98 гадоў.

Беларускага сусветнавядомага пісьменніка называюць «сумленнем беларускай нацыі». Ён стаў дзеячам беларускага нацыянальнага Адраджэння. Савецкія, а потым і беларускія ўлады цэнзуравалі ягоныя творы і ладзілі кампаніі цкавання пісьменніка, аднак Васіль Быкаў заставаўся нязломным патрыётам Беларусі.

Рэдакцыя «Студэнцкай Думкі» падрыхтавала 5 твораў, якія вартыя вашай ўвагі.
709 views15:13
Открыть/Комментировать
2022-06-11 13:18:07 Чарговы студэнцкі Тэлеграм-канал прызнаны экстрымісцкім

На сей раз гэта адбылося з каналам «Салiдарнасць БДПУ» па рашэнню суду Цэнтральнага раёна горада Менска.

Мы вельмі хочам пракаментаваць, але вы і самі ўсё разумееце.
499 views10:18
Открыть/Комментировать
2022-05-31 11:54:01
На волю выйшаў палітвязень Глеб Фіцнер

Былы студэнт МДЛУ і фігурант «Справы студэнтаў» поўнасцю адбыў тэрмін пакарання ў 2 гады калоніі, агулам правёўшы за кратамі 565 дзён.

Падтрымаць Глеба можна тут: https://zbsunion.by/support
1.4K views08:54
Открыть/Комментировать
2022-05-21 19:46:16 Дзень палітвязня ў Беларусі

Сёння, 21 траўня, у Беларусі адзначаецца дзень палітвязня. Гэтую дату абраў праваабарончы цэнтр «Вясна», каб ушанаваць памяць актывіста Вітольда Ашурка. Роўна год таму ён загінуў за кратамі шклоўскай калоніі № 17, адбываючы там пакаранне па палітычнай справе.

Менавіта ў гэты дзень СД распавядае, хто лічыцца палітзняволеным, чым гэта адрозніваецца ад вязня сумлення, навошта гэты статус увогуле патрэбны і дзе ў свеце больш за ўсё «палітычных».

https://dumka.me/dzienpalitviazniau
1.4K viewsedited  16:46
Открыть/Комментировать
2022-05-06 11:25:01 Сафіі Сапезе прыстудзілі 6 гадоў калёніі

Студэнтка ЕГУ правяла пад хатнім арыштам амаль год пасля таго, як яе і яе хлопца Рамана Пратасевіча затрымалі ў менскім аэрапорце пасля вымушанай пасадкі самалёту Ryanair.
446 viewsedited  08:25
Открыть/Комментировать
2022-04-26 20:33:01 Наталлі Дулінай прысудзілі 15 содняў

Судзілі жанчыну па артыкуле 19.11 КаАП за распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці.
220 views17:33
Открыть/Комментировать
2022-04-26 10:48:01 Затрымалі былую выкладчыцу МДЛУ Наталлю Дуліну

Жанчыну арыштавалі яшчэ ўчора, аднак яе прозвішча з'явілася ў спісах затрыманых сёння раніцай. Зараз экс-дацэнтка і чаліня Кардынацыйнай Рады знаходзіцца ў Ленінскім РАУСе. Прычына затрымання пакуль невядомая.

Наталля Алегаўна актыўна падтрымлівала студэнцкі пратэст, за што была звольнена ў кастрычніку 2020 году з МДЛУ, а потым арыштаваная літаральна калі ўваходу ва ўніверсітэт. Другі раз жанчыну затрымалі за ўдзел у антываеннай акцыі 28 лютага і асудзілі на 15 содняў арышту.
225 views07:48
Открыть/Комментировать
2022-04-18 12:56:06
З БДУ звольнілі дацэнта Аляксандра Данілевіча

Кандыдату юрыдычных навук пасля 20 гадоў працы на ФМА БДУ не працягнулі кантракт і нават не патлумачылі чаму. Сам Аляксандр Станіслававіч упэўнены, што гэта зроблена праз ягоную палітычную пазіцыю.
466 viewsedited  09:56
Открыть/Комментировать
2022-04-08 14:34:01 ​​Студэнтку ГДУ асудзілі на 2 гады агульнага рэжыму

20 гадовая Зотава Рыта вучылася на педагога-псіхолага. У мінулым годзе дзяўчыну з сябрамі двойчы затрымлівалі за распаўсюд ўлётак, якія заклікалі «выходзіць на вулічную акцыю, якая магла адбыцца за чатыры месяцы да злачынства». Як паведамляе @zbsunion, адсутнасць доказаў віны дзяўчыны і абсурднасць абвінавачання не перашкодзілі суддзі асудзіць Рыту на 2 гады калоніі агульнага рэжыма.

Даслаць ліст Рыце можна на адрас:
246003, СІЗА-3, г. Гомель, ул. Кніжная, д. 1А.
795 views11:34
Открыть/Комментировать