Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Distant: Лятучы ўніверсітэт

Логотип телеграм канала @dist_fly_uni — Distant: Лятучы ўніверсітэт D
Логотип телеграм канала @dist_fly_uni — Distant: Лятучы ўніверсітэт
Адрес канала: @dist_fly_uni
Категории: Образование
Язык: Русский
Страна: Беларусь
Количество подписчиков: 365
Описание канала:

Канал для тых, хто любіць думаць.
🆓 Відэакурсы аб чэленджах сучаснага чалавека: грашовая сістэма, клімат, спадчына, культура, этыка новага часу, Біблія, палітыка, etc.
🎯 Лекцыі, гіды, спецпраекты ад сучасных навукоўцаў, творцаў і бізнэсоўцаў.

Рейтинги и Отзывы

2.33

3 отзыва

Оценить канал dist_fly_uni и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

0

3 звезд

1

2 звезд

2

1 звезд

0


Последние сообщения 3

2021-06-01 09:42:28 Што такое «цень аўтара» для перакладчыка?

Выхад перакладчыка з «ценю сваіх аўтараў» змяняе растаноўку пазіцый, па-іншаму пазначае ролю і месца перакладу ў нацыянальнай культуры і задае новыя, цікавыя ракурсы для рэфлексій актуальнага стану і праблематыкі беларускага перакладу.

Публічная лекцыя паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча з цыклу публічных лекцый «Urbi et Orbi», якая адбылася 26 красавіка 2013 года.


155 views06:42
Открыть/Комментировать
2021-05-30 15:14:04 Ці любіце вы тэатр? А дакументальны?

Адно з самых актуальных напрамкаў сучаснага мастацтва - дакументальны тэатр.

Ці ведаеце вы, калі і чаму рэальнасць уварвалася на тэатральную сцэну?

Ці знаёмыя вы з галоўнымі беларускімі і замежнымі пастаноўкамі ў жанры дакументальнага тэатра?

Праверце сябе.

https://dp.fly-uni.org/2021/05/28/test-dok/
359 views12:14
Открыть/Комментировать
2021-05-28 10:03:12 «Дакументальны тэатр: навошта нам рэальнасць на сцэне?» новы курс ад тэатральнага крытыка, выкладчыка, даследчыка тэатра Алены Мальчэўскай.

Дакументальны тэатр дазваляе нам асэнсаваць рэальнасць і кожны раз нанова знаходзіць прапорцыю паміж рэальным і выдуманым, вкрапляя у мастацтва нашу штодзённасць, наша сучаснасць. Сёння гэта падаецца асабліва важным.

Гісторыя станаўлення і развіцця дакументальнага тэатра ад старажытнай Грэцыі да нашых дзён; мова, оптыка, інструментар дакументальнага тэатра; самыя яркія і рэзанансныя пастаноўкі дакументальнага тэатра, творчыя калектывы і рэжысёры, якія працуюць у тэхніцы дакументальнага тэатра, у Беларусі і за яе межамі.

Курс даступны па спасылцы: https://dp.fly-uni.org/courses/docteatr/
113 viewsedited  07:03
Открыть/Комментировать
2021-05-26 11:48:41 Як прабрацца да ўласна гістарычнага досьведу,? І што такога глыбіннага ёсць у гісторыі, што да яе звяртаюцца раз за разам? Якім чынам павінен быць арганізаваны гістарычны суб’ект? Як гэта датычыцца з праблемай ідэнтычнасці і гістарычнай рэпрэзентацыі.

Гэтыя і іншыя пытанні гісторыі ў лекцыі Ліліі Ільюшынай «Асабістае ў «вялікай гісторыі»:


134 views08:48
Открыть/Комментировать
2021-05-24 15:42:19 «Калі ў нас няма цяжкіх размоў і нам ніхто ніколі не кідае выклік, мы ніколі не расцем».
Нагадаем вам размову Таццяны Вадалажскай з Лорэнсам МакКёўнам ірландскім аўтарам, драматургам, сцэнарыстам, які ўдзельнічаў у галадоўцы Ірландыі ў 1981 годзе. Яна нам дае зразумець, што нават у самых складаных і вельмі трагічных сітуацыях, калі бывае не зразумела хто правы, хто вінаваты, усё ж ёсць выйсце, і гэта выйсце праз тое, што мы людзі, праз зварот да сябе, да годнасці, да чалавечых стасункаў.
Больш падрабязна:
http://fly-uni.org/stati/lorens-makkjoun-kali-u-nas-tady-njama-cjazhkih-razmou-i-nam-nihto-nikoli-ne-kidae-vyklik-i-my-nikoli-ne-rascem/
117 views12:42
Открыть/Комментировать
2021-05-20 19:10:42
118 views16:10
Открыть/Комментировать
2021-05-18 18:45:14 Пасярод гэтага абсурду і жаху варта памятаць, хто мы і што ёсць нашай справай.
Узгадваем адну з першых лекцый з цыклу "Гораду і свету", 2011 год.


94 views15:45
Открыть/Комментировать
2021-05-18 17:24:23 Навошта нам патрэбна анталогія складаназладжанага сусвету, ці сусветаў?
Знак захоплівае і ўтрымлівае ў сабе адразу некалькі рэальнасцяў: аб'ектыўную рэальнасць у азначаемым і значэнні; суб'ектыўную ў сэнсах, адносінах і ацэнках, і ўласна знакавую – фармальную рэальнасць, якая жыве па сваіх, выдатным ад аб'ектыўнай і суб'ектыўнай рэальнасці законах.
Больш падрабязна ў лекцыі Уладзіміра Мацкевіча «Тры свету Карла Поппера і прынцып трох «К» Мераба Мамардашвілі»:


110 views14:24
Открыть/Комментировать
2021-05-18 13:17:40 Вадалажская: сёння беларусы — ідэалісты, і гэта нас рухае наперад

17 траўня ў эфіры @euroradio — метадолаг і сацыёлаг, кандыдат сацыялагічных навук, экспертка Агенцтва гуманітарных тэхналогій, праграмная каардынатарка Лятучага ўніверсітэта Таццяна Вадалажская.

Пра тое, ці патрэбная ўвогуле нам сёння нацыянальная ідэя, чым нацыянальная ідэя адрозніваецца ад нацыянальнай павесткі і чаму так важна заставацца ідэалістамі нягледзячы ні на што, мы разважаем у праграме “Ідэя Х”.
73 views10:17
Открыть/Комментировать
2021-05-16 11:10:45 Понимая социальные изменения, проще понять, что началось в Беларуси в прошлом году. Авангардом движения были люди свободные, для них свобода — ценность, ресурс, условие образа жизни и будущее.
https://thinktanks.by/publication/2021/05/12/tatyana-vodolazhskaya-novye-sotsialnye-gruppy-esche-ne-ochen-vidimye-no-menyayuschie-landshaft.html
Результаты исследования http://fly-uni.org/wp-content/uploads/2021/05/2021_Innovation-Belarusan_society.pdf
105 views08:10
Открыть/Комментировать