Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Скандал вакол OpenAI і вядомай галівудскай актрысы. Што адбыва | dev.by: главные ИТ-новости Беларуси

Скандал вакол OpenAI і вядомай галівудскай актрысы. Што адбываецца?

У ChatGPT ёсць голас Sky, які нагадвае голас Скарлет Ёхансан з фільма «Her» (там актрыса іграла разумную аперацыйную сістэму). І калі выйшла GPT-4o, Сэм Альтман нават твітнуў слова «Her», намякаючы на падобства.

Цяпер OpenAI паведаміў, што плануе прыбраць голас Sky з ChatGPT. Магчыма, часова. Але падкрэсліў, што голас не імітуе Ёхансан, ён належыць іншай актрысе. І наогул, у іх яшчэ шмат галасоў, напрыклад, Breeze, Cove, Ember і Juniper.

Аднак Ёхансан выпусціла заяву, дзе сказала, што Альтман прасіў яе агучыць GPT-4o у верасні 2023-га, і тады яна адмовіла па асабістых прычынах. І была шакаваная пачуць голас, падобны на яе, у новым чат-боце. Цяпер актрыса мае намер дабіцца выдалення Sky.