Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Амерыканец з'ездзіў у Еўропу і атрымаў рахунак на $143 тысячы | dev.by: главные ИТ-новости Беларуси

Амерыканец з'ездзіў у Еўропу і атрымаў рахунак на $143 тысячы за тэлефон

Спачатку мужчына падумаў, што з яго запатрабавалі $143 за адпраўку фатаграфій і тэкставых паведамленняў родным і сябрам з Альпаў. Але насамрэч рахунак за перадачу 9,5 Гб даных праз акіян складаў блізу $143 тысяч. Гэта ў 2,5 разы больш за сярэднегадавы заробак па штаце, які складае прыкладна $55 980.

Амерыканец «залятаў» на тысячы долараў на дзень, бо ў яго не быў падключаны міжнародны роўмінг. А ў асноўным унутраныя тарыфныя планы ў ЗША не ўключаюць абмену трафікам за мяжой.

Як усё скончылася?

Мужчына звязаўся з правайдарам. У T-Mobile пацвердзілі, што рахунак сапраўды шасцізначны. Амерыканец наняў юрыста, які пісаў лісты прэзідэнту T-Mobile і ў ABC Action News, дзе таксама вырашылі звязацца з кампаніяй.

У выніку там пагадзіліся спісаць доўг і дадалі, што спрабуюць прыняць меры, каб не дапусціць падобных неспадзяванак у будучыні. А кліентам раяць правяраць умовы сваіх тарыфаў перад замежнымі падарожжамі.