Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

У Францыі 28 чалавек атрымалі тэрміны за кібербулінг папулярна | dev.by: главные ИТ-новости Беларуси

У Францыі 28 чалавек атрымалі тэрміны за кібербулінг папулярнай французскай інфлюенсеркі Магалі Берды

Кампанію з заклікам цкаваць «збродлівых інфлюенсераў» пачаў французскі рэпер Booba — і яна доўжылася 2 гады. Дзеянні абвінавачаных ледзь не давялі жанчыну да самагубства.

Узрост асуджаных — ад 20 да 49 гадоў. Яны атрымалі ад 4 да 18 месяцаў турмы, палова — умоўна. Таксама — штрафы памерам да €700.

І дадаткова асуджаныя павінны выплаціць 42-гадовай ахвяры кампенсацыю на агульную суму ў €54 тысячы.