Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Забойства спецслужбамі Віталя Шышова i забарона на ўезд Радзіё | ДАЖЫНКI

Забойства спецслужбамі Віталя Шышова i забарона на ўезд Радзіёну Батулiну выглядаюць як звёны аднаго ланцуга. Ланцуга змовы па знішчэнню любых беларускіх незалежных арганізацый, здольных прадстаўляць інтарэсы грамадства, а не зліваць іх ва ўгоду мажнаўладцам.

Віталя ўжо не вярнуць, але наш абавязак - пільна сачыць за ходам расследвання. Сення мы можам вярнуць ва Украіну Радзіёна, паплечніка Віталя па БДУ і асноўнага сведку.

Радзіён - беларускі нацыяналіст і грамадскі лідар. Ён не аднойчы прасіў сваіх пабрацімаў, сяброў-украінцаў, дапамагчы беларусам як у пабытовых пытаннях, так і ў арганізацыі акцый, маршаў, імпрэз, ніколі не ідэалагізуючы сваю прысутнасць.

У гэтую суботу, у 13:00, мы, беларускія добраахвотнікі Украiны, выйдзем да сцен Офіса Прэзідэнта разам з усімі ўкраінскімі патрыятычнымі сіламі, каб прадэманстраваць занепакоенасць у пытаннях бяспекі суверэнітэту Украіны і запатрабаваць вярнуць Радзіёна Батуліна беларускай дыяспары і ўкраінскай нацыі! Знойдзеш сваіх па БЧБ сцягах! Далучайся!