2022-08-16 08:27:00
КiберПартызаны на канферэнцыi “Новая Беларусь”
Прадстаўніца КіберПартызанаў, Юльяна Шаметавец, прыняла ўдзел у панэльнай дыскусіі “Лічбавая Дэмакратыя” падчас віленскай канферэнцыі “Новая Беларусь” 9 жнiўня. Гэта была плённая размова, і мы вельмі ўдзячныя за падтрымку гледачоў, якую бачылi на экране па-за спiкерамi.
Галоўныя тэзісы дыскусіі, на наш погляд:
У грамадства ёсць
запыт на Лічбавую платформу, якая выконвала бы дзьве функцыі:
сацыяльную (праца, культурныя падзеі, адукацыя) i
грамадскую (магчымасць удзельнічаць у прыняццi палітычных рашэнняў, галасаваць, фінансава падтрымлiваць актывістаў).
Бяспека любой платформы вышэй за ўсё. Мы павінны быць упэўненыя, што дадзеныя беларускіх грамадзян абаронены i ёсць надзейныя механізмы верыфікацыі людзей. Апошняе стала магчыма дзякуючы ўзлому баз АІС «Пашпарт». Упершыню за гiсторыю рэвалюцыйнага руху ёсць спiс усяго насельнiцтва, а таксама адпаведныя тэхналогіі і навыкі.
КiберПартызаны гатовыя дапамагчы ў пытаннях бяспекі і правесці аўдыт, каб выявіць усе ўразлівасці платформы.
Мы самі здольныя фінансаваць сваю дзяржаву, сваю незалежную армію. Лепш за беларусаў ніхто аб гэтым не паклапоціцца. Мы самі маем магчымасць падтрымліваць сябе на такім жа ўзроўні, як гэта робяць найбуйнейшыя краіны сьвету.
Са свайго боку КіберПартызаны гатовыя рабiць усё, каб гэтыя словы ператварылiся на жыццё, i разам працаваць з iншымi арганізацыямі i суполкамi дзеля развiцця беларускага дэмакратычнага грамадства i агульнай Перамогi.
Жыве Беларусь!
1.1K views05:27