Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

: Дарагія сябры, каманда 'Кібер-Партызан' віншуе Вас з Новы | КиберКомпот партизанский

:

Дарагія сябры, каманда "Кібер-Партызан" віншуе Вас з Новым 2022 годам!

Адыходзячы год прынёс усім нам нямала эмацыйных падзей і шмат чаму навучыў. Мы адужэлі як нацыя, сталі больш згуртаванымі і разам працягваем барацьбу са злом. Гэты шлях не будзе простым і кароткім, але кожны дзень мы набліжаем нашу агульную Перамогу.

Жадаем, каб наступны год прынёс больш падстаў для радасці. Мы працягнем рабіць усё магчымае, каб палітвязні выйшлі на волю, а краіна вызвалілася ад тыраніі і беззаконня, захавала свой суверэнітэт.

Няхай агульнае навагодняе жаданне большасці беларусаў хутка спраўдзіцца! Разам мы абавязкова зробім гэта магчымым.

Жыве Беларусь!