Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

'Супраціў' віншуе грамадзян Украіны, прэзідэнта Зяленскага і ў | КиберКомпот партизанский

"Супраціў" віншуе грамадзян Украіны, прэзідэнта Зяленскага і ўрад Украіны з Днём Незалежнасці!

Украінцы кожны дзень даказваюць сваё права на незалежнасць і абараняюць права на існаванне не толькі свайго народа, але і нацый іншых постсавецкіх краін. Цяжка пераацаніць ролю Украіны ў здабыцці незалежнасці і збавення ад савецкага імперскага рэжыму ўсімі краінамі, якія ўваходзілі ў склад СССР. Вайна, якая вядзецца сёння, па сутнасці антыімперская вайна, з'яўляецца вайной за незалежнасць і свабоду не толькі Украіны, але і іншых краін, якім Расейскі імперскі рэжым і асабіста У.У. Пуцін адмаўляе ў праве на незалежнасць. Не прызнаецца існаванне ўкраінцаў і беларусаў як нацый. Пачынаючы з Першай Чачэнскай вайны, Расейская імперыя ўвесь час спрабуе падоўжыць сваё існаванне і пашырыць межы "рускага міру". Страшэнная вайна, якая ідзе ва Украіне, жудасныя ахвяры, якія прыносіць украінскі народ, гераізм абаронцаў Украіны - усё гэта кошт свабоды не толькі Украіны, але і ўсёй Эўропы.

З першага дня вайны "Супраціў" дапамагае ў барацьбе супраць расійскага фашызму. Нашыя намаганні і памкненні звязаны з Украінай. Беларусы глядзяць з надзеяй на Украіну і разумеюць, што гэта лёсавызначальная барацьба за будучыню, якую ацэніць гісторыя. Сэрцы і думкі беларусаў на баку народа Украіны, добраахвотнікаў, якія змагаюцца на баку ЗСУ, а не на баку Лукашэнкі, крэмлеўскага стаўленіка, які дазваляе запускаць расійскія ракеты нават у Дзень Незалежнасці Украіны з тэрыторыі Беларусі. Мы, як і ўкраінцы, разумеем, што ніхто, акрамя нас, не будзе змагацца за нашу незалежнасць. Мужнасць, рашучасць, воля і імкненні да свабоды ўкраінцаў – натхняльны прыклад для руху "Супраціў" і свабодалюбівых беларусаў. З Днём Незалежнасці!

Слава Украïні! Жыве Беларусь! Разам і назаўжды!