Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Сябры, да падзей 9 жніўня 2020 года можна ставіцца па-рознаму. | КиберСливы

Сябры, да падзей 9 жніўня 2020 года можна ставіцца па-рознаму. Але ў любым выпадку для большасці з нас гэта знакавая дата, пасля якой за 2 гады беларусы знайшлі для сябе адказы на многія важныя пытанні. Цяпер людзі больш адназначна ставяцца да таго, што яшчэ пару гадоў таму выклікала столькі спрэчак і сумневаў:
ці можна перамагчы тыранію ў РБ мірным пратэстам;
ці здольныя так званыя сiлавiкi лукашэнкі на бесчалавечную жорсткасць;
ці існуюць беларускія эліты, якiя паўстануць супраць дыктатара;
ці падтрымае крэмль беларускі народ.

На жаль, адказы на гэтыя пытанні даліся дарагой цаной, і тым больш важна пра іх не забывацца.

Цяпер усё больш беларусаў кажуць пра тое, што толькі згуртаваны і скаардынаваны нацыянальна-вызваленчы рух здольны перамагчы дыктатуру i вызвалiць палiтвязняў. Для нас вялiкая радасць, што зараз усё больш асоб у дэмакратычных колах таксама падзяляюць гэтую думку.

Сёння мы зрабiлi для вас плэйліст мінулых зліваў, у якіх карнiкi рэжыму паказваюць свой сапраўдны твар. У адрозненне ад 2020 года, зараз мы ведаем яго вельмі добра, а значыць, можам лепш падрыхтавацца да барацьбы. Бо нiякi нацыянальна-вызваленчы рух немагчымы без сапраўдных герояў унутры Беларусі. І зараз самы час кожнаму з вас падумаць аб сваёй магчымасці ў ім удзельнічаць.

Жыве Беларусь!