Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

«Як зрабіць свой двор зялёным: цікавыя прыклады і парады ад эк | Come here: образовательные ивенты в Беларуси и не только

«Як зрабіць свой двор зялёным: цікавыя прыклады і парады ад эксперткі» — запрашаем на прамы эфір Менскай урбаністычнай платформы ў Telegram!

Падчас эфіра ты даведаешся пра прыклады азелянення ў іншых краінах і ў Беларусі і разбярэшся, як зрабіць тое самае ў нашых з вамі дварах. А пасля ты зможаш задаць пытанні і атрымаць адказы і парады ад запрошанай эксперткі.

Адказвае на пытанні і распавядае: Паліна Бурко — менеджарка «Зялёнага тэлефона» (https://t.me/green_phone_help) — інфалініі, якая дапамагае ў вырашэнні экалагічных праблем.

Сустрэча будзе пабудавана ў фармаце дыялога, таму рыхтуй свае пытанні і запыты! Але калі ў цябе няма пэўных пытанняў, можаш далучыцца і проста паслухаць.

Калі: 29 жніўня, панядзелак, 18.30
Як трапіць на сустрэчу: націснуць «далучыцца» на канале https://t.me/minskurban ў час правядзення эфіру

P.S. Будзем удзячныя ўсім, хто зможа падзяліцца інфармацыяй пра івэнт!