Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” абвяшчае набор уд | Come here: образовательные ивенты в Беларуси и не только

Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” абвяшчае набор удзельнікаў і ўдзельніц на трэнінг для трэнераў і трэнерак.

11-15 траўня 2022
Літва

Трэнінг для трэнераў і трэнерак — гэта афлайн-курс, які дазволіць вам атрымаць тэарэтычныя веды і практычныя навыкі пра тое, як стварыць і правесці сваё адукацыйнае мерапрыемства метадамі нефармальнай адукацыі.

Вы даведаецеся пра:
- тэхналогіі стварэння мерапрыемстваў нефармальнай адукацыі
- інструменты для афлайн і анлайн мерапрыемстваў
метады працы з групай і яе дынамікай
- скразныя каштоўнасці і іх ўлік у адукацыйных мерапрыемствах

Гэты трэнінг будзе цікавы і карысны тым, хто:
- хоча развіваць сабе ў якасці трэнера / трэнеркі нефармальнай адукацыі;
- хоча даведацца больш пра метадалогію нефармальнай адукацыі;
- хоча развіць новыя і карысныя кампетэнцыі;
- хоча навучыцца перадаваць свае веды іншым.

Арганізатары_кі пакрываюць транспартныя выдаткі, ежу і пражыванне.

Апошні тэрмін прыёму заявак:
у каго няма Шэнгенскай візы - 3 траўня (ўключна);
у каго ёсць Шэнгенская віза - 6 траўня (ўключна).

Для ўдзелу неабходна запоўніць анлайн-форму па спасылцы.