Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Усім прывітанне! У аўторак, 02 лютага, мы згуляем нетрывіяльн | Інтэлектуальныя гульні ў Гародні

Усім прывітанне!

У аўторак, 02 лютага, мы згуляем нетрывіяльны сінхрон: "Мексіканская дуэль: добры, добры, злы".

Рэдактарамі пакета і, адначасова, сапернікамі адзін аднаго ў батле выступяць Максім Паташоў, Станіслаў Мерамінскі і Ілья Немец. Гэта будзе адназначна немэйнстрымавае ШДК: кожны аўтар мае свой непаўторны стыль. Узровень складанасці можа быць трошкі вышэй сярэднестатыстычнага сінхрона. Каб лепей зразумець, чаго можна чакаць ад гэтага батла, вось інтэрв’ю з аўтарамі: https://chgk-versus.livejournal.com/5112.html.

Кошт усёй гэтай радасці: 21 BYN/каманды + 2 BYN з чалавека за пляцоўку. Гуляем традыцыйна на Васілька, школа нумар 8. Размінка на кнопках у 19.10, пачатак ШДК - у 19.40. Пры ўваходзе ў школу трэба захоўваць масачны рэжым. Запрашаем усіх жадаючых!

Рэгістрацыя ў каментарыях тут: https://m.vk.com/wall-76686244_1081.