Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Усiм прывiтанне! Ўсё шампанскае выпiта, ўсе салаты з'едзены i | Інтэлектуальныя гульні ў Гародні

Усiм прывiтанне! Ўсё шампанскае выпiта, ўсе салаты з'едзены i ўсе
вiншаваннi сказаныя, таму пасля невялiкага святочнага перапынку мы працягваем рэгулярныя трэнiроўкi па ШДК. У студзенi нас чакае вось што:

1. 12.01, Дабрачынны сiнхрон "Адыходзячая восень". Гэта будуць 36 цiкавых i разнастайных пытанняў ад вялiкага шэрагу аўтараў, сярод якiх мноства топ-рэдактараў. Кошт удзелу: дабрачынны ўзнос сумы не меншай за нуль + 2 BYN/чалавека за пляцоўку.

2. 19.01, Першы ў свеце трыб'ют-пакет ШДК "Раскраднiкi грабнiц". Група
энтузiястаў (а гэта 15 топ-радактараў) прачытала ў базе ўсе 7682 пытаннi вядомага ў 90-я годы аўтара Яўгена Капейкi, выбрала 36 i
адрэдактавала iх у сучасным стылi. Турнiр настолькi нестандартны, што ў яго ёсць нават вiдэатрэйлер:


Прыходзьце, будзе цiкава. Кошт удзелу: 15 BYN/каманды + 2 BYN/чалавека
за пляцоўку.

3. 26.01, Сiнхронны турнiр "Анлайн: Бясконцыя Землi. Том IX" Рэдактары - усiм добра знаёмыя Саксонаў, Саўчанкоў, Палявы, Рыбачук. Колькасць пытанняў традыцыйная - 36. Кошт удзелу: 21 BYN/каманды + 2
BYN/чалавека за пляцоўку.

Агульнае для ўсiх сiнхронаў: гуляем на пляцоўцы СШ № 8 (вул. Васiлька, 23), размiнку пачынаем у 19.10, старт ШДК у 19.40. Пры ўваходзе ў школу трэба захоўваць масачны рэжым. Запрашаем усiх жадаючых. Рэгiстрацыя ў каментарыях тут: https://m.vk.com/wall-76686244_1077. Да сустрэчы!