Зварот спецпадроздзела "АТАМ"
Мы - беларускія добраахвотнікі, створанага BYPOL спецпадроздзела "
АТАМ", які знаходзіцца ў складзе ўзброеных фармаванняў ва Украіне. Большая частка падроздзела зараз на баявых пазіцыях. Мой покліч "Ніл".
Мы патрабуем ад ужо былога прадстаўніка BYPOL Аляксандра Азарава
спыніць распаўсюджванне ў СМІ хлусні ў дачыненні да супрацоўнікаў аб'яднання сілавікоў Беларусі BYPOL, а таксама,
неадкладна выдаць усю фінансавую дакументацыю аб дзейнасці арганізацыі і кампенсаваць прычыненую шкоду.