2021-06-29 11:33:33
Нарэшце!
Вітаем!
На сувязі каманда Беларускага Хаба:).
Мы доўга працавалі і нарэшце клічам вас на адкрыццё. Чацьвер, 1 ліпеня з 18:00 мы будзем рады сустрэчы з вамі.
Што такое Беларускі Хаб?
Гэта прастора для мерапрыемстваў, для сустрэч і сумесных праектаў. Гэта можа быць каворкінг, месца для гульні ў настолкі, месца для груп падтрымкі і рознага іншага.
У Хабе ёсць агульная прастора для працы ці адпачынку, дзіцячы пакой, невялікі кабінет і вялікая прастора для агульных мерапрыемстваў.
Беларускі Хаб гэта месца для беларусак, беларусаў і іх дзяцей.
Месца, якое мы напоўнім разам цеплынёй, падтрымкай і радасцю.
Таксама мы канешне рады ўкраінцам і украінкам і ўсім, хто хоча да нас завітаць).
Будзем рады сустрэчы ў чацьвер па адрасе Дубініна 2, першы паверх.
З сабой можна прыносіць ежу і гарбатку.
Мы ствараем прастору разам, таму калі ў вас ёсць непатрэбныя, але якасныя рэчы (посуд, мэбля, тэхніка, што заўгодна) - смела бярыце з сабой.
Разам!
154 views08:33