Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Гэтая ўлада ніколі ня дасьць людзям у рукі зброі Беларускі ва | Лонгриды и аналитика

Гэтая ўлада ніколі ня дасьць людзям у рукі зброі

Беларускі вайсковы экспэрт Ягор Лебядок аналізуе, што адбываецца з тэрытарыяльнай абаронай, адказвае на пытаньне, каму Лукашэнка гатовы даць зброю, і тлумачыць, чаму сілавікі прапанавалі заводзіць крымінальныя справы на прызыўнікоў, якія зьехалі за мяжу.

Сьцісла:

— Кіраўніцтва ня можа публічна прызнаваць, што вайскова-прамысловы комплекс Беларусі ў выніку санкцыяў страціць рынкі і грошы.
— Будзе стаяць сусед супраць суседа, толькі адзін зь іх — з аўтаматам.
— Восеньню 2020-га ўлады спрабавалі стварыць «народныя дружыны» для аховы парадку, але не змаглі іх укамплектаваць, не знайшлося ахвотных.
— Гэты рэжым ніколі ня дасьць зброі ў рукі людзям, бо што адбудзецца, калі кожны з пратэстоўцаў будзе легальна мець уласную зброю?
— У Беларусі цяпер даволі вялікая дэмаграфічная «дзірка», моладзі не стае і ёсьць праблемы з прызывам у войска.