2021-04-07 17:31:02
Учора, 6 красавіка, быў дзень нараджэння Івана Паўлавіча Загрышава (1938 - 2017) - даследчыка, рупліўца, музеязнаўца. З 1963 па 1998 год ён працаваў у Дзяржаўным гістарычным музеі (цяпер мае статус Нацыянальнага). Быў дырэктарам гэтай установы. Пры гэтым сам ён быў вялікім аматарам беларушчыны, уласнаручна рабіў копіі кніг, якія былі запатрабаваны ў прафесійнай дзейнасці, але не заўсёды былі пад рукой (бо былі ў бібліятэках).
У праекце Куфар старажытнасьцяў зберагаецца невялікая кніжыца "Рогнеда и судьба её потомков в городе Изяславле" (зроблена з ксеракопій арыгінала 1888 года).
Невыпадкова Іван Загрышаў зрабіў копію менавіта гэтага выдання. У пасляваенны час у будынку былога кальвінскага збора у Заслаўі размяшчалася музейная экспазіцыя (філіял Дзяржаўнага гістарычнага музея).
Таму кніга пра Заслаўе і Рагнеду была вельмі дарэчнай для стварэння і дзейнасці музея. (На фота мы бачым Івана Загрышава; кнігу зробленую ягонымі рукамі; і выяву храма пасля вайны, перад стварэннем экспазіцыі).
Дзякуем шаноўнай Валянціне Анатольеўне Ціханавецкай, жонцы Івана Загрышава, за каштоўны экспанат.
Дарэчы, літаральна на днях у Нацыянальнага гістарычнага музея з'явіўся новы дырэктар. Хочацца толькі спадзявацца што такіх кіраўнікоў, якія будуць уласнаручна зберагаць і папулярызаваць спадчыну, будзе болей.
Праект Куфар старажытнасцяў - ініцыятыва зберажэння беларускай спадчыны. Вы можаце садзейнічаць дадзенаму праекту (дапамагчы ў рэстаўрацыі знаходак) або перадаць нейкія цікавыя адметнасці для зберажэння і папулярызацыі.
Падпісацца на тэлеграм-канал праекта можна тут:
t.me/kufar_starazytnasc
236 views14:31