Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Дарагія сябры, Адыходзячы 2020 год быў вельмі складаным для ў | Гуляем по бульвару!

Дарагія сябры,

Адыходзячы 2020 год быў вельмі складаным для ўсіх нас, але таксама важным і вызначальным у гісторыі беларускай нацыі. У гэтым годзе адбылося абуджэнне беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці - у Беларусі і больш як у 50 краінах замежжа. Жаданне свабоды, павагі і справядлівасці, пры велізарнай падтрымцы і салідарнасці нашых сяброў з усяго свету, стала нашым магутным шчытом супраць рэжыму дыктатуры.

Мы шчыра верым, што ў 2021 годзе наша любімая Беларусь паўстане з несправядлівасці, хлусні і гвалту і ўступіць у новую, паспяховую і шчасную эпоху, у якой ня будзе страху перад заўтрашнім днём, а чалавечае жыццё і годнасць будуць уважацца за вышэйшыя каштоўнасці.

Мы вельмі ўдзячныя 2020 году за тое, што ён аб'яднаў нас і нагадаў нам пра тое, што значыць быць годнай нацыяй. Мы з нецярпеннем чакаем, што прынясе нам 2021 год, год белага беларускага Зубра!

Народная амбасада Беларусі ў Злучаным Каралеўстве віншуе ўсіх вас з Калядамі і Новым Годам!


#freebelarus #belarus2021